Дыялектны тэматычны слоўнік найменняў іхтыя- і герпетафауны беларускага паазер'я (2006). Т. А. Грачыха

 ◀  / 33  ▶ 
НАЙМ ЕННІ ІХТЫ ЯФ АУНЫ АКУНЬ сям'я Акунёвыя' [ЭПБ, I, 66; БТН, 173; АСХЖБ, 9]; (рус. окунь, Perca fluviatilis L.): акунец м. Зялёнка Пол.; акунь м. Пол. [Баханькоў, 219]; Беш. [Каспяровіч, 19]; Брасл.; Смарг.; Астр. [СГПЗБ, I, 76]; аг.-вяд. Віц.; Гар.; Тал.; Дубр.; Арш.; Беш.; Сен.; Шум.; Рас.; Пол.; Ушац.; Леп.; Глыб.; Шарк.; Брасл.; В.-дзв. [MA]; вокунь м. Варахобкі, Гарбачы, Панкратава, Жарнасекава Беш.; Біцялёва, Васькавічы Віц.; Лялеўшчына, Смалоўка Гар.; Гуліна, Алексінічы Сен.; Стараселле, Забароўе Леп.; Бірулі Докш.; Каўшэлева Шарк.; Крычава Мёр.; Свіла, Кішы Глыб.; Абадоўцы Віл. [MA]; окунь м. Луг Беш.; Обаль, Масоры Сен.; Расасна Дубр.; Забор'е Рас.; Більдзюгі Шарк.; Камаі Паст.; Жоўніна В.-дзв. [MA]; окань м.Першамайка Гар. [MA]; баец м. 'акунь сярэдніх памераў' Мікольцы Мядз. [СГЦРБ, I, 33]; матросік м. 'дробны акунь' Дольдзева Сен. [MA]; скавароднік м. 'акунь сярэдніх памераў' Свабодная Сен.; Віцебск [MA]; гарбач м. Слабада Шум.; Вярэнькі Паст. [MA]; гарбыль м. Свабодная Сен. [MA]; Канстанцінава Мядз. [СГЦРБ, I, 88]; шыряк м. 'дробныя акуні (з яршамі) ва ўлове' Бярнова Гар. [НЛ, 38]. АЎСЯНКА (ВЯРХОЎКА) сям'я Карпавыя' [ЭПБ, 1, 173]; аўсянка ўС Х Ж Б, 7]; (рус. верховка, Leucaspius dilineatus): аўсянка ж. Бірулі Докш. [МА]; [Сапуноў, с. 224]; верхоўка ж. Віцебск [MA]; [Сапуноў, с. 224]; маляўка ж. Навасёлкі Ашм. [MA]; [Сапуноў, c. 224]. БЕЛАВОЧКА (САПА) сям'я Карпавыя' [ЭПБ, I, 262]; лешч белавокі (кляпец) [АСХЖБ, 7]; (рус. белоглазка, Abramis sapa): бепавочка ж. Вярхоўе, Лабачова Беш.; Славені Тал.; Манякова Мёр.; белоглазка ж. Сукрэмна, Обаль Сен. [MA]; глазач м. Савіна Дуб.; Арэхаўка Ушац.; Кішы, Галубічы Глыб. [МА]; глазун м. Запруддзе Глыб. [МА]; кляпень м. Зялёнка Пол. [МА]; кляпец м. Антаполле Чаш.; Зялёнка Пол.; Крычава Мёр. [МА]; лупар м. Заборцы Докш. [МА]. БЫСТРАНКА сям'я Карпавыя' [ЭПБ, I, 365; БТН, 33; АСХЖБ, 7]; (рус. быстрянка, Albumoides bipunctatus): быстранка ж. Віцебск, Лабачова Беш.; Завараты Глыб. [МА], быстроўка ж. Віцебск [МА]; nicap м. Васькавічы Віц.; Гарбачы Беш.; Рцішчава Тал.; Зялёнка Пол.; Манякова Мёр. [МА]; сіняўка ж. Града, Антаполле Сен., Асінаўка Дубр.; Вярхоўе, Жарнасекава, Луг Беш.; Пліса Глыб.; Новы Пагост, Крычава Мёр.; Слабодка, * Заўвага. У слоўніку прыведзены народныя найменні як да распаўсюджаных у Паазер'і відаў рыб, так i да иекаторых не пашыраных у гэтым рэгібне прадстаўнікоў іхтыяфауны, паводле якіх таксама быў сабраны палявы матэрыял
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

акўнь, заборе, паазері, сямя
5 👁
 ◀  / 33  ▶