галубкі, выцінае, Што рве сэрца на кускі. Сымон-музыка. 2. Весела, гарэзліва, гучна. Тут так прахладна, так прывольна! А пташкі голасна і здольна Смяюцца мілым шчабятаннем І поўняць луг сваім спяваннем. Новая зямля.
ЗДОЛЬНЫ прым. 1. У якім адчуваецца лёгкасць, умеласць, свабода. І бачу лес я каля хаты, Дзе колісь весела дзяўчаты Спявалі песні дружным хорам, З работ ідучы позна борам. Нясліся зыкі песень здольных, Ў лясах раз-пораз адбівалісь, І ім узгоркі адклікалісь. Новая зямля. А ў гэтым хоры выдзяляўся Прыятны голас певуна, І трэлі песні дзіўназдольнай Лавіла неба глыбіна. Пясняр вясны. 2. Выкананы ўмела, па-майстэрску. Дрыгучы блеск вакол гуляе, І цьму адгэтуль адганяе, І піша здольныя малюнкі, І фарбаў розныя гатункі Па тоўстых хвоях раскідае. Новая зямля. 3. Кідкі, выразны. Вобразн. Палоскі нівак йшлі абрусам, Гаі, лясочкі здольным вусам Ў палях то тут то там чарнелі, Як бы на сонейку гарэлі. Новая зямля.
Здольны прым. 'здольны, даравіты' (Насовіч; Чэрв. Шатэрнік).
ЗДРАСАВАЦЬ зак. Патаптаць, вытаптаць. А грэчка якая! Вачэй не адвесці — На каліве зернят бадай што пад дзвесце. Ды толькі ж саломку зайцы здрасавалі, А поўныя зерні цяцеры склявалі. Адсталы калгас. Разоў пяць [Сымонка] губляў авечкі, Шкоды ў полі нарабіў, Здрасаваў шнуроў тры грэчкі, Вератнік аўса прыбіў! Сымон-музыка.
Здрасаваць зак. 'сапсаваць, стаптаць' (Маст. Сцяшковіч, 1972); здросоваць зак. 'здратаваць' (ТС); здратаваць зак. 'стаптаць пасевы' (Чэрв. Шатэрнік).
ЗДРОК м. Авадзень. — Ці бач ты! — здзівіўся дзед трохі: — Які ж укусіў цябе здрок? Адкуль і якія спалохі Прымусілі кінуцца ў скок? Адплата.
Здрок м. 'авадзень' (Старадарож. Нар. сл., с. 18; Верхнядзв. Шаталава; Ганц., Лях. СПЗБ; Лоеў. Янкова; Пух., Уздз. СЦБ); 'здрок' (ТС); 'двухкрылае насякомае, якое ў адрозненне ад авадня не ссе крыві ў жывёл, а толькі жаліць іх' (Слуц. Нар. словатв., с. 65); здрік м. 'гізун' (Жаб. ДСБ); здрык м. 'авадзень' (Рэч. Нар. сл., с. 160).
ЗДУМЛЯЦЦА незак. Выдумвацца, выдумляцца. Ужо даўно згасла ва ўсёй сваёй абнажанай непрыгляднасці
93 👁