Старонка 56
◀ / 289 ▶
З нар. сл., с. 208); даўжэнь м. 'дошчачка, якой закладваюць паз у вуллі' (Маз. НЛГ); 'вузкая прадаўгаватая дошчачка, якой закрываюць адтуліну ў калодачным вулеі' (Стаўб. СЦБ). ДБАЦЬ незак. Працаваць, прыкладаць свае сілы, намаганні. Колькі ж трэба было працы, Каб тут вырасла гара? Хто дбаў князю на палацы? Хто назнёс яму дабра? Сымон-музыка. Дбаць незак. 'звяртаць увагу, клапаціцца' (ТС); 'клапаціцца, турбавацца' (Воран., Іўеў., Смарг., Шчуч. СПЗБ); 'клапаціцца' (Карэл. Сцяшковіч, 1972; Лоеў. Янкова); 'дбаць, рупіцца' (Мсцісл. Бялькевіч); 'клапаціцца, старацца, завіхацца' (Пух., Чэрв. Шатэрнік). Параўн. польск. dbać 'клапаціцца аб чым-н.'. ДЖЫГІНАЛЁВЫ прым. Зроблены з дыяганалю, дыяганалевы. ..толькі ж яна [свіння] палічыла лішнім сыходзіць набок і шарганулася бокам аб сінія джыгіналёвыя штанцы Спірыдона. Так і трэба ашуканцу. ДЖЫНДЖЫК м., лаянк. Нячысцік. Міхал затрос тут галавою: — Ой, дасца гэта служба ў знакі! На карк уссядзе д'ябал ўсякі. Хіба ён літасць, сэрца мае? Ўжо двух у службу запрагае: Адзін на рыбу — той у адборку... Няма на іх, вужак, паморку, Вось на такіх чартоў лазатых, На гэтых джынджыкаў праклятых! Новая зямля. Джынджык м. 'ветрагон, шалахвост' (Пух. Шатэрнік). ДЗЕБРА ж. Прастора, паросшая густым лесам; нетры. Звініць простор зямлі, як срэбра, І абуджаюцца ад сну Палі, лугі, лясная дзебра, У песню зліўшыся адну. Рыбакова хата. Дзёбра ж. 'забалочаная мясцовасць, зараснікі' (Клім. МАСМ); дзёбря ж. 'непраходныя зараснікі' (Мсцісл. З нар. слоўн., с. 124). Параўн. руск. дебри 'месца, заросшае густым, непраходным лесам'. ДЗЫНДРА ж., лаянк. У адносінах да жанчыны. Не пускаюць [Аўгеня і Тарэся] З рук суседскіх валасоў, Толькі зрэдку прагукаюць, Калі трапна адшукаюць Забіяцкіх пару слоў. — Сунастка! — Капач! — Мешалка! — Квач! — Заткала! — Брында! — Задрыпа! — Дзындра! — Ну, пусці! — Сама пусці! За дождж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 289 ▶