пакідала Ды йшла ў камору па другое, Яшчэ больш смачнае, ядкое.. Новая зямля. Ядкі' прым. 'смачны, які добра, ахвотна есца' (Гл. Янкоўскі, 1959); 'смачны (пра траву, сена)' (Кам. Жыв. нар. сл., c. 52; Гом. Hap. словатв., c. 125); 'прыгодны для корму' (Лаг., Старадарож., Чэрв. СПЗБ). ЯДНАЧКА ж. Адзіночка. Толькі хвоя-ядначка не ганялася за кавалерамі, можа таму, што іх тут i не было, бо лес стаяў наводшыбе. Што лепей? Ядначка ж. 'адна дачка ў сямі' (Іўеў. Сцяшковіч, 1983). ядыны прым. Адзіны. Во! зірні, зірні, Гануля: Губкі крывіць божы Ян!.. Божа ядыны! Одпусць гжэхі наши i віны! «Святы Ян». [Ганна:] — «Дзе ён, мілы, мой ядыны? Дзе, бяздомнік мой любы?» Сымон-музыка. Параўн. польск. jedyny 'толькі адзін, толькі гэты, выключны'. ЯКАТАЦЬ незак. Гучаць з пералівамі. У дзеда шчокі румянеюць, У дзеда вочы весялеюць, Гарохам дзедаў смех якоча, А сэрца руху, шуму хоча. Новая зямля. Пераводзіць хлопец вочы То на пана, то ў гушчар, Дзе ражок, труба якоча. Сымон-музыка. Якатаць незак. енчыць' (Бар. ДСБ); 'плакаць ад болю, крычаць' (Лоеў. Янкова). яльчык м. Невялікі ялец (рыба). Прыглядаўся Miхась, Як клюе плотка, язь, Ёрш, i лешч, / яльчык! Міхасёвы прыгоды. Яльчык м. 'невялікі ялец' (Ашм. СПЗБ). ЯСНОТА ж. Яснасць, ясната. Слава, чэсць табе, Kpaiна, I тваім узлётам, Бальшавіцкім пуцявінам, Сонечным яснотам! Раскуты Праметэй. Падлічым i раны, i боль нашых страт, 3 дарог жа ніхто нас не зверне назад. А нашы дарогі — Ясноты, разлогі I вечнае праўды сугучнасцъ i лад. Адплата. Вобразн. А дарог жа, дарог, Ды просторных якіх, Што яснотай дышуць! Сіла маладая. Яснота ж. 'вялікая ясната' (ТС). ЯЎ ж. Тое, што сапраўды існуе або існавала; ява. / хлапчынка ўжо не знае, Дзе тут сненне, дзе тут яў, Дзесъ далёка дух лунае, — Крыллі сон яму разняў. Сымон-музыка. Параўн. руск. явь 'ява
11 👁