(Астр., Іўеў. СПЗБ); 'паз, шчыліна' (Лоеў. Янкова); шпары мн. 'пазы ў дошках, каб дошка за дошку заходзіла' (Лаг. МСММГ, 1970). Параўн. польск. szpara, ням. Sparren 'шчыліна, прадаўгаватая, вузкая дзірка'.
ШПАЦЫРОЎШЧЫК м. Той, хто шпацыруе, прагульваецца. Сустрэўшы ў дарозе парачку шпацыроўшчыкаў, хто-небудзь з моладзі пакіўвае на іх з аўтобуса пальцам з сяброўскаю пагрозаю. Паездка на Асінбуд.
ШПУЛЁК м.: НІ ШПУЛЬКА. Нічога, ні крупінкі. У гумне — ні каплі сена, У засеку — ні шпулька, На дрывотні — ні палена, Няма хлеба ні куска. Вясна.
Шпуль м. 'прылада, якой карыстаюцца пры вязанні снапоў' (Гродз. Цыхун).
ШРАЙБАВАЦЬ незак. Пісаць. Фон Зюмель шрайбуе загады, Фон Зюмель засноўвае лад.. Суд у лесе. А так, апёршыся на левы локаць, можна шрайбаваць, покі не забаліць левая рука. З пісьма.
Параўн. ням. schreiben 'пісаць'.
ШТАНЦЫ мн. Штаны. ..толькі ж яна [свіння] палічыла лішнім сыходзіць набок і шарганулася бокам аб сінія джыгіналёвыя штанцы Спірыдона. Так і трэба ашуканцу.
Штанкі мн. 'штаны' (Калінк. СПЗБ).
ШТАЎХАЦЦА, ШТОЎХАЦЦА незак. Штурхаць адзін аднаго; штурхацца. Прыйшла і маці з агарода. — Алесь, сынок ... ідуць кароўкі! Бяжы хутчэй, рассунь засоўкі, Каб не штаўхаліся дарма... Новая зямля. У кухні тупалі, штоўхаліся; грукалі збаны, глякі і бутэлькі.. На ростанях.
ШТАЎХАЦЬ незак. Кранацца каго-н. кароткім штуршком. А Лявон адно гукае: — Выцінай, бубні, раві! — Ойча, — дзяк папа штаўхае, — Не ўстаю — благаславі! Ігрышча.
ШТОГОДУ прысл. Штогод, кожны год. Былі там пасекі. Штогоду Тут сотні блізшага народу Дзялянкі лесу карчавалі І на трацяк іх засявалі.. Новая зямля.
ШТОЎХАЦЦА гл. ШТАЎХАЦЦА
ШТОЧАС прысл. Штогадзіны. Раслі штодзень, шточас магілы, Знікалі з дымам гарады.. На шляхах волі.
ШТУРХАН м. Кароткі, моцны, рэзкі ўдар. Вось Чоран зрушыў Лысача, папхнуў, папёр, адкідае яго моцнымі штурханамі рагатае галавы. Чоран.
82 👁