Старонка 278
◀ / 289 ▶
ШВАХ выкл. у знач. вык. Дрэнна, кепска. — Справа — швах! — гаворыць начальнік кулямётнай каманды. Дрыгва. Параўн. ням. schwach 'слабы', Schwäch 'слабасць, бяссілле, недахоп'. ШВОРЫЦЦА незак. 1. Хадзіць, шукаючы чаго-н., выглядаючы што-н. З паўгадзіны [незнаёмы] шворыўся па лесе, прыглядаючыся на дрэвы і вывараты, штось мяркуючы і разважаючы. Балаховец. 2. Рыскаць. Тут жыць сапраўды страшнавата: Лагчыны, яміны, раўкі — Тут, пэўна, шворацца ваўкі.. Новая зямля. Шворыцца незак. 'мітусіцца, праціскацца куды-небудзь' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972). ШВЫДКА прысл. Хутка. Пайшла работа дружна, швыдка, Сянцо зграбаюць у валкі.. Рыбакова хата. Швыдка прысл. 'хутка, скора' (Карэл. Сцяшковіч, 1972; Карэл. Нар. словатв., с. 55); швыдко прысл. 'хутка' (ТС; Насовіч). ШВЫДКІ прым. Хуткі. Разгорнем тэмп работы швыдкі Праз гутаркі і чыткі.. На шляхах волі. Швыдкі прым. 'хуткі, жвавы' (Карэл. Нар. словатв., с. 55; ТС); швыткый прым. 'хуткі, рухавы' (Драг. ДСБ); швыдкій прым. 'хуткі' (Насовіч). ШКАПІК м. Невялікая шафа. Адчыніўшы шкапік, Спірыдон перабраў колькі скамечаных паперак і толькі ў адной з іх знайшоў акасцянелы кавалак каўбасы і скарынку зацвіўшага хлеба. Так і трэба ашуканцу. Шкапік м. 'шафа, куды ставяць посуд' (Бых., Кругл. МАСМ); шкапчык, шкафчык м. 'шафка' (Дзятл., Навагр. Сцяшковіч, 1972); шкапікъ, шкапчикъ м. 'шафка' (Насовіч); шкап м., шкапа ж. 'шафа' (Мсцісл. Бялькевіч). ШКЕЛКА н. Асколак, кавалак шкла; шкельца. У параўн. А вочы, як мутныя шкелкі, У неба устаўлены тупа. Адплата. Шкелко н. памянш. 'шкло' (Насовіч); шкелля н., зб. 'кавалкі бітага шкла' (Раг. СПЗБ). ШКНУЦЬ зак. Шалахнуцца, адазвацца. І верабей з усёй раднёю Не шкне, схаваўшысь пад страхою. Новая зямля.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 289 ▶