Старонка 270
◀ / 289 ▶
ку, Адкалупіў ён [дзядзька] цыру галку І гасіць крэсівам. Іскрынкі, Як залаценькія пылінкі, З нягромкім трэскам узвіліся, На цыр багата паліліся. Новая зямля. Цыр м. 'губа (грыб)' (Лельч. Нар. лекс., с. 134); 'бярозавы грыб, чага' (Салігор. Нар. словатв., с. 112); 'вырабленая губа для дабывання агню' (Лях., Чэрв. СПЗБ); цыра ж. 'губа' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); цэр м. 'грыб на дрэве' (Докш. МСНДМ, с. 148). ЦЬМІЦЦА, ЦЬМЯНІЦЦА незак. 1. Станавіцца цьмяным; цямнець. Жыццё ўнікла. Бы ў жалобе, Неба цьмілася, зямля; Толькі ў руневай аздобе Вочы песціла ралля. Сымон-музыка. Нават неба на захадзе, якое святлела доўгі час пасля захаду сонца, пачало цьмяніцца і агортвацца ў лёгкую летнюю цемру. На ростанях. 2. перан. Засцілацца, поўніцца. І вочы цьмяняцца журбою, А ў твары столькі хараства, Што хіба дзерава, жарства Яе не крануцца мальбою. На шляхах волі. ЦЭРАБКОП м. Цэнтральны рабочы кааператыў. У парыве замілавання [Іван] купіў ёй [Аўдольцы] бутэлечку духоў, за семдзесят восем капеек у цэрабкопе купіў іх. Балаховец. ЦЭРБЕР м., перан. Пільны, злосны вартаўнік. Іх [арыштаваных] бледныя, змучаныя твары паказваліся ў закутых у жалеза вокнах з усіх паверхаў астрога. — Адкуль, таварыш? — За што? — чуліся мужчынскія і жаночыя галасы. — З Палесся! — То нявольна! — крыкнуў Нявіднаму чорны астрожны цэрбер і штурхануў яго ў плечы. Дрыгва. ЦЭШКА ж. Кукарда. [Дзяк да Лабановіча:] А там, ведаеце, настаўнікі ўжо і форму сваю маюць з бліскучымі гузікамі і шапкі з цэшкамі носяць, як чыноўнікі. На ростанях. ЦЮКАЦЬ незак., экспр. Выпіваць. А б'ездчыку таксама было весела, і яны сабе сядзелі, цюкалі па чарцы, як найлепшыя сябры. Тоўстае палена. ЦЮХКАЦЬ незак. Утвараць гукі, падобныя «на цюх-цюх-цюх». Слухайце ж: «Буль-буль-буль! Цюх-цюх-цюх!» Так і булькае, так і цюхкае маленькая рэчачка! Ручай. ЦЯГАМ прысл. Працяжна, не адрывіста. Глушэц чым далей, то ўсё болей Дзесь на суку за тоўстай хвояй Рассеўся важна і балбоча, А як спявае — плюшчыць вочы, Тады нічога ён не чуе; Але не цягам ён такуе, А робіць часта перарывы.. Новая зямля.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 289 ▶