Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ЦАПКІ прым. Хваткі, учэпісты. [Савось:] A якія лапкі! Ды як яны цапкі! Ах ты, мой каточак, Чорненькі насочак! Савось-распуснік...y прыбудоўцы-сенцах гаспадарыць адзін толькі неспокойны вецер,.. пакалыхваючы дзікі вінаград, што моцна ўчапіўся за тонкія дошкі, за кроквы, пераплёўшы іх сваімі цапкімі вусікамі-вывітушкамі. Хатка над балотцам. Цапкі' прым. учэпісты' (Карэл. Сцяшковіч, 1983); цапкаць незак. 'хватапь, цапаць' (Мсцісл. Юрчанка, 1988). ЦАПСТРЫКІ мн. Дробныя рэчы хатняга ўжытку. Яшчэ б гадочак пажыць ціха, Але найгоршае тут ліха — Збірай зноў цапстрыкі, трасіся Па каранях з дабром, з сям'ёю.. Новая зямля. Цапстрыкі мн. 'дробныя рэчы' (Навагр. Сцяшковіч, 1983). ЦВЕК м. Цвік. Падышоў Апанас пад адзін крыж i стаў убіваць цвек. Заклад. Цвек м. цвік' (Астр., Брасл., Валож., Віл., Воран., Навагр. СПЗБ; Лаг. МСММГ, 1970). Параўн. польск. ćwiek 'цвік з шырокай галоўкай'. ЦЕМАКОМ прысл. Цёмнай парой, цёмначы. Недарма ж ён [Дамянік] спрос) поля Выкрадаўся цемаком; Погляд дзікі так i коле, Так i рэжа, як нажом. Сымон-музыка. Цемачком прысл. прыцемкам' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ЦЕМРАНІСТЫ прым. Які мае адносіны да цемры; цёмны. У небе зорачка нясмела Над гэтым лесам цемраністым Зірнула вокам прамяністым. Новая зямля. Цёмрыво н. 'цемната, цемра' (TC). ЦЕМРАШАЛЫ прым. Які мае адносіны да цемрашала; цемрашальскі. Няхай вар'яцее Гітлер цемрашалы I яго хаўрус.. У майскія дні. ЦЕНАРОВЫ прым. Пра голас высокага тэмору (пры выражэнні якога-н. пачуцця). — Язэп, ўставай! — крычыць ён сыну: — Ўставай у гэтую ж хвіліну! — Бярэ дзед ноты ценаровы, Нібыта злосны яго бровы. Новая зямля. ЦЕНЖЭР ж. Цяжар. [ Чараціна да дуба:] На тваёй галаве бусел звіў агромнае гняздо, а ты нават не чуеш гэтае ценжэры. Дуб i чароціна. Цёнжар м. 'цяжар, груз' (Гродз., Дзятл., Мает. СПЗБ; Маст. Сцяшковіч, 1972; Гродз. Цыхун). Параўн. польск. ciqžar 4 цяжар, вага
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варяцее, сямёю, тэмбру
9 👁
 ◀  / 289  ▶