Старонка 260
◀ / 289 ▶
УТРОПІЦЬ зак. Знайсці. [Глынка:] Я так ім [хлопам], пся крэў, дапяку, Што ў іншы бок ім зверне рыла — Няхай ідуць к бальшавіку. Але дарог туды не ўтропяць, Бо вока польскае не спіць. Рыбакова хата. Утропіць незак. 'трапіць, знайсці дарогу' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). УТУЛАК м. 1. Утульнасць. А сэрца ж так хоча цяпла, Утулку і ласкі загубленай хаты. На вясенні лад. 2. Зацішнае, спакойнае месца. У гэтых утулках вясковага зацішку Купала любіў паразважаць — падумаць. Янку Купалу. 3. перан. Заможнае, добраўпарадкаванае жыццё; быт. І ўсё гэта прыемна кідалася ў вочы і вабіла да сябе, выклікала пачуццё замілавання да гэтай новай зямлі, да людзей, што абнаўлялі яе і будавалі на ёй новы чалавечы ўтулак. Макарка Навак. УТУРАВАЦЬ незак. Паўтараць якія-н. гукі; уторыць. Некісь жаль казыча жылы, Як заграюць дудары.. А сабакі ім ўтуруюць... Дудка плача, дудка мрэ... Як ніколі не гаруюць, Як бяда іх не бярэ! Вечар на Палессі. Параўн. польск. wtórować 'паўтараць, падтакваць'. УХІЛЛІВА прысл. Пазбягаючы прамых выказванняў. — Ды проста так — хачу паглядзець і на некалгаснікаў, — ухілліва адказаў Пракоп. Адшчапенец. Ухілліва прысл. 'тактоўна, нярэзка' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). УЦЕМАЧКУ прысл. Цёмнай парой; цёмначы. Ён [Качубей] галубіць Адну мысль днём і ўцемачку: Ці згіне сам, ці яго [Мазепу] згубіць І возьме помсту за дачку. Палтава. Уцемачку прысл. 'употай, патаемна' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). УЦІКАВАЦЦА зак. Засяродзіць на кім-, чым-н. сваю ўвагу; углелзецца. «Лягаш» у дзядзьку ўцікаваўся І, як з ім толькі параўняўся, Пад бок штурхнуў яго рукою, Маргнуў, паклікаў галавою. Новая зямля. УЧАРЭПІЦЦА зак. Учапіцца, ухапіцца за што-н. Прэ мядзведзь наўскапыта. А дзед бедны — дух у пятах. Учарэпіўся за хіб, Звера пынячы, ахрып. Дзед і мядзведзь. Учарэпіцца зак. экспр. 'учапіцца кіпцюрамі ў што-н.' (Лаг. СПЗБ); ушчарэпіцца зак. 'учапіцца, ухапіцца за што-н.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 289 ▶