і гога, Сам уклюкаўся, бядак, — Жабраком хадзіў за ёю [Ганнай], Ёю жыў і сніў яе.. Сымон-музыка.
УКРОМНЫ прым. Які знаходзіца далёка ад жыццёва важных цэнтраў. А колькі раскідана такіх людзей па глухіх укромных кутках Беларусі! З прамовы. Параўн. руск. укромный 'зацішны, утульны, ціхі'.
УКРУГ прысл. 1. Укругавую, па кругу. Пайшла ўкруг чарка і другая, Гаворка ў хаце ажывае. Новая зямля. 2. Навокал, кругом. Укруг так ціха: ні ветру, ні шуму, ні гоману трывожнага дня. Прад навальніцаю ўночы. 3. у знач. прыназ. Кругом, вакол. Лес цягнуўся ўкруг вёскі цесным колам. Як выдумляюцца страхі. Укруг прысл. 'наўкола, укруг' (Краснап., Мсцісл. Бялькевіч); 'кружком, укругавую' (Навагр. СПЗБ); 'кругом' (Насовіч); укруга прысл. 'вакол, кругом' (ТС).
УЛАД прысл. У поўнай адпаведнасці з чым-н., упапад. Тут азваўся Кандрат І сказаў, ды не ўлад, Недарэчы, Абы толькі пярэчыць.. Міхасёвы прыгоды. У лад, у лат прысл. 'згодна, наладжана' (Валож. СПЗБ).
УЛЕТА прысл. Летам, улетку. Голь абадраная, голь неакрытая, Злою нядоляю моцна прыбітая! Заўжды няма табе, горкай, спакою — Ўвесну, і ўлета, увосень, зімою... Голь.
УЛЕЎНЫ, УЛІЎНЫ прым. Праліўны. А дождж прайшоў улеўны. На схіле дзён. [Косцік:] Пайшоў бы толькі дождж улеўны, Такі, каб копкі паўсплывалі.. Адплата. [Хмаркі:] Ці акупіцца гэтае няшчасце карысцю ад тваіх навальных уліўных дажджоў. Над прасторамі зямлі. Улёўны прым. 'праліўны' (Гродз. Сцяшковіч, 1983; Лаг. МСММГ, 1970); уліўны, улёўны прым. 'праліўны дождж' (Астр., Гродз., Іўеў., Лаг., Смарг., Шчуч. СПЗБ; Навагр. Сцяшковіч, 1972); уліўны прым. 'заліўны (дождж)' (Валож. Жыв. сл., с. 56). Параўн. польск. ulewny 'праліўны'.
УЛУШТАВАННЕ н. Уладкаванне, размяшчэнне. Як мурашкі, варушыліся людзі. Хто насіў дровы і кідаў іх на касцёр; ..хто аглядаў салашы, выбіраючы ўтульнае месца для стомленага цела, а хто ладзіў каля агню прынесеныя бярвенні, каб зрабіць з іх нешта накшталт лавы або палацяў для болей зручнага ўлуштавання на начны спакой. Дрыгва
116 👁