Сутонне н. 'сутонне' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); сутунак м. 'змярканне, змрок' (Гродз. Цыхун; Лід. СПЗБ); сутоністы прым. 'цёмны, вячэрні' (Гродз. Сцяшковіч, 1983).
СУТРЫМАЦЬ зак. Стрымаць. І я шчаслівы, што дэлегаты мае рэспублікі змагаюцца за гэтую праўду, што яны выкрываюць расперазаўшыхся ў сваім хамстве халуёў няспраўджанага прэзідэнта, якія, дзейнічаючы паводле прыказкі: «Пусці свінню за стол, а яна і ногі на стол», марна заклікаюць «сутрымаць меншасць». Трыццаць савецкіх год.
СУТРЫМЛІВАЦЬ незак. Стрымліваць. Каго вы хочаце сутрымліваць, панове? Трыццаць савецкіх год.
СУТУНЕЦЬ незак., безас. Змяркацца. Сутунела. У цёмным лесе Галасілі совы. Нікла ў мроку ўсё Палессе.. Матчына прычытанне. Раз увечар дзед з Сымонам Выйшлі ў парк у свой абход. Сутунела. Дзесь за клёнам Месяц чырваніў усход. Сымон-музыка.
Сутуняць незак. 'змяркацца, цямнець' (Гродз. Цыхун; Гарад., Маст., Пін. СПЗБ); сутуняцца незак. 'змяркацца, сутонець' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); сутаняцца незак. 'змяркацца' (Стаўб. МСММГ, 1970); сутуніты незак. 'змяркацца' (Драг. ДСБ); сутоніцца зак. 'змеркнуцца' (Дзярж. Нар. сл., с. 45); сутонецца незак. 'цямнець' (Пух. З нар. слоўн., с. 117).
СУЦЕННЕ н. 1. Змрок. Скрозь галіны дрэў ужо прасвечвалася вепраўскае поле, і самі Вепры выступалі даволі ясна з лёгкага вячэрняга суцення. Дрыгва. 2. перан. Пра тое, што здаецца невыразным, цьмяным, не зусім зразумелым. І свет зірне, як сутарэнне, Дзе ўсё прыціснута вайной, На смерць асуджана, на гной. Куды ж ідзе ён [Дзяжа] праз суценне, Праз дым і кроў і разбурэнне Дарогай змрочнай, патайной? На шляхах волі. 3. перан. Смутак; журба. Ён [Дзяжа] гоніць ворагаў з Засцення, Дзе Насця томіцца даўно..? І так за звеннямі звяно Пляце-складае летуценне, То ў радасць горне то ў суценне Сваё прывіднае руно... На шляхах волі.
Суцінкі мн. 'змярканне' (Бераст. Сцяшковіч, 1983).
СХАДЗІЦЬ зак.: СВЕТ СХАДЗІЦЬ. Пабыць усюды, у розных месцах. Таня — гожая былінка, Таня — красачка,
79 👁