ца, Але нястрашны і знаёмы Для хлопца гэтыя надломы, Палоскі-стрэлы гаваркія І моцны скрэпы ледзяныя. Новая зямля. І стала мёртва ў той мясціне, Хоць шчодра клаў мароз там чары. Асілак-дуб не сцерпеў кары І кажа ён сухой галіне: «Спадзі наніз, як пярун з хмары, Разбі ты скрэп халодна-сіні: Няхай ізноў гуляюць плыні, Няхай жывуць ізноў абшары». Сымон-музыка.
СЛУГАВАЦЬ незак. 1. Прыслужваць. Няўжо ўвесь век жыць з панскай ласкі І перад ім [панам] чуць абавязкі? І слугаваць яму, старацца І ў тры пагібелі згінацца? Новая зямля. 2. Спрыяць. Падвечар неба праяснілась, І ўсё вакол развесялілась: «Глядзі — панам і тут шанцуе: Сама пагода ім слугуе, І сонца свеціць.. Новая зямля.
Слугаваць незак. 'услужваць' (Віл. СПЗБ; Дзісн. Нар. сл., с. 192; Чэрв. Шатэрнік); 'спрыяць' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'дагаджаць' (Уздз. МСММГ, 1970).
СМАЛУДА ж. Дзікая расліна, карэнні якой па смаку нагадваюць моркву. У лесе цётка гаварыла, для якой надобы належыць якая зёлка, ад якой хваробы ці запалення якога памагае тая ці другая трава, і пазнаёміла Юрку з рознымі краскамі: пералётнікам, гарлянкай, румянкам, чаборам, мацердушкай, са смалудамі, якімі даўней карміліся людзі.. Сірата Юрка.
Смалянка ж. 'лугавая кветка' (Маладз. МСНДМ, с. 106).
СМЕШНІК м. Той, хто можа насмяшыць; жартаўнік. Старшыя смяюцца на такую штуку малога смешніка. Куцця.
Смешнік м. 'чалавек, які ўмее смяшыць' (Чэрв. МСММГ, 1974); смехатун м. 'чалавек, які можа насмяшыць' (Шкл. МАСМ).
СМУЖНА-СІНІ прым. Шаравата-сіні. А там, з-за смужна-сіняй дужкі, Што павіваецца істужкай, Грыміць пярэклічка гармат. На шляхах волі.
СНЕННЕ н. Сон. А як спаць улёгся [Ігнатка], Думкі мімаволі Гаманілі ў сненні Хлопчыку аб школе. У школку.
Сненне н. 'сон' (Карэл. Сцяшковіч, 1972).
СОНКА н. Сонца. [Сымон да Ганны:] Мне здаецца — ўзышло сонка, Асвятліла гэты сад, Бо ты добрая, з душою, Ты ўся свецішся дабром.. Сымон-музыка.
76 👁