бязмоўнай Гарацъ дрыготна, ззяюць зоркі, Як найдарожшыя пацёркі. Новая зямля. 3. перан. Бесканечнасць часу. Там вочы нейчыя міргнулі... І мыслі раптам скаканулі У багны часаў і прастораў, Бо ім няма граніц, запораў. Новая зямля. 4. перан. Прадонне, пагібель. Сам я йшоў бядзе ў рукі, Сам я вольнасць сваю нёс У гэты суд балота, мукі, У гэту багну гора, слёз. Гадавіна. Відаць па ўсім, шо Гітлер коціцца ў чорную багну. З пісьма.
Багна ж. 'топкае балота' (Дзятл. Сцяшковіч, 1972); 'жудаснае непраходнае балота, але не дрыгвяністае' (Гл. Янкоўскі); багма ж. 'багна, топкае балота' (Мсцісл. Бялькевіч); багно н. 'багна, мокрая сенажаць з мноствам купін' (Шчуч. Нар. лекс., с. 40); 'дрыгва, балота' (Карэл., Маст., Паст., Чэрв. СПЗБ); 'балота' (Гродз. Сцяшковіч, 1983); 'дрыгва' (Драг. ДСБ); 'багна' (ТС; Лоеў. Янкова).
БАГРАНІЦА, БАГРАВІЦА ж. Чырвань, барвовасць. Хмаркі, неба, лес, зямліца, — Усё сціхла, зорыць чутка: Штось замысліў мрок-сляпіца! З горак сходзіць багравіца, Дзесь галосіць-плача дудка, — Будзе сцішна, будзе жудка, Калі зляжа ноч-чарніца! Сымон-музыка. Прад ім [Шкундам] плыве людскі паток, На сонцы макамі іскрыцца Плакатаў, сцягаў баграніца, А побач нелюдзі клубок. На шляхах волі.
БАГРАНЫ прым. Густа-чырвоны, пурпуровы, багровы. Але знімае ноч сутану І беліць пасмы валасоў І блеску светлых абрусоў, А на бязмежную паляну Выносіць дзень свой сцяг баграны Пад гімны ранніх галасоў. На шляхах волі.
БАГРЫСТА-ЧЫРВОНЫ прым. Густа-чырвоны, пурпуровы. У тэмпе бурнага разгону Пад сцягам багрыста-чырвоным Рубеж кладзе наш кожны год. На шляхах волі.
БАЛАТНЯНЫ прым. Балоцісты. Ёсць між кладзі навуковай Тарфяныя тлушчы. І карэнні кок-сагызу З балатнянай плошчы — Хоць, як глянеш на іх зблізу, Чэзлыя, бы мошчы. Воз навукі.
Балатавы прым. 'балотны' (Віл. СПЗБ); балотлівы прым. 'балотны' (Дзярж., Маладз., Смарг. СПЗБ); балотлівый прым. 'балоцісты' (Краснап. Бялькевіч); балацяны 'балотны' (Чэрв. Шатэрнік).
БАЛОЦІНА ж. Нізкае месца, залітае вадой; балотца. Тым часам дарога падыходзіла да балоціны, праз якую была
85 👁