Старонка 199
◀ / 289 ▶
якая мае пляскатую форму. І Кандрат яму [Базылю] у лад Зачынае хвацка, Аж халат, рад не рад, Ідзе ўперад, назад, Як і шапка-пляцка. Ігрышча. Пляцка ж. 'пернік' (Астр., Карэл. Сцяшковіч, 1972). Параўн. польск. placek 'салодкі кандытарскі выраб пэўнай формы з рознымі смакавымі дабаўкамі'. ПОКАЎКА ж. Зародак парастка; пупышка. На дрэве покаўка таўшчала, Ў сабе лісточак далікатны, Пахучы, свежанькі, прыўдатны На добрым сонцы гадавала. Новая зямля. Покаўка ж. 'пупышка' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ПОМСТНІК м. Той, хто помсціць, мсцівец. Колькі іх, адданых помстнікаў за крыўды і здзекі над народам! З прамовы. Помсты прым. 'помслівы' (ТС); пымстывый прым. 'мсцівы' (Кам. Жыв. нар. сл., с. 49). ПОСТРЫЖАНЬ м. Прыстасаванне для лоўлі шчупакоў. І дзядзька быў рыбак выдатны, Хоць больш урыўкавы, прыватны, Але лавіў такі нямала, І дзядзьку ў рыбе шанцавала. Бывала, пострыжні прыправіць, На шчупакоў нясе і ставіць. Глядзіш — о, добрая мінута! — Шнур з вілак спушчан, палка ўгнута, Схапіў жыўца шчупак і свішча, Дастаў — у два локці шчупачышча! Новая зямля. Посторожэнь м. 'кароткая вуда на шчупака' (ТС). ПРАБЕГЛЫ прым. Хітры; спрытны. Мікітка жыў на свеце мала, Ды перадумаў шмат чаго І разважаў разумна, стала — Прабеглы хлопец, ого-го! Адплата. Прабеглы прым. 'бывалы, вопытны' (Стаўб. МСММГ, 1974); пробеглы прым. 'дзейсны, пранырлівы, рызыкоўны' (ТС). Параўн. польск. przebiegły 'які не дасць сябе ашукаць; хітры, лоўкі', przebiegłość 'хітрасць'. ПРАВАДЫ мн. Апошні дзень Каляд. Навуку хлопцы прыпыняюць, У іх — развязаныя рукі: Да «правадоў» няма навукі. Новая зямля. Правады мн. 'назва рэлігійнага свята вадохрышча (6 студзеня) у католікаў' (Валож. Жыв. сл., с. 51). ПРАВЕ прысл. Амаль. Праве штодзень запісваліся яны [эсдэк і анархіст] у кантору астрога, каб закрапіцца ў дваранскім памяшканні. Цені мінулага.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 289 ▶