Старонка 178
◀ / 289 ▶
Паквапны прым. 'спакуслівы' (Лід. СПЗБ); паквапісты прым. 'спакуслівы, прываблівы' (Гродз. Цыхун); поквапный прым. 'зайздросны' (Насовіч). ПАКІЛЬГІКАЦЬ зак. Скачучы, пачаць перамяшчацца. — Чорт ведае, што пачало тварыцца! — у страху сказаў ён [зайчык] сам сабе, перакінуўся на задніх лапах і пакільгікаў балотам, каб быць далей ад усякага ліха. На ўсё ёсць прычына. ПАКЛАДАЦЦА незак. Спадзявацца, ускладаць на каго-н. надзею, чакаць дапамогі ад каго-н. Але раз ты наважыў дзела, Ідзі станоўка, роўна, смела, Ідзі, назад не аглядайся І на другіх не пакладайся! Новая зямля. Пакладацьца незак. 'ускладаць на каго-н. надзею; спадзявацца' (Насовіч). ПАКЛАДКА ж. Насціл, насціланне. Станцыя падгатавана для пакладкі страхі. Паездка на Асінбуд. ПАКОІЦЦА незак. Ляжаць у магіле, быць пахаваным. Цяжкі камень сцісне грудзі, І забудуць скора людзі, Чый пакоіцца тут прах. Сялянская доля. Пакойны прым. 'які памёр' (Старадарож. СПЗБ). Параўн. руск. покоиться 'быць пахаваным, ляжаць у магіле'; укр. покоїтися 'быць пахаваным дзе-небудзь'. ПАКОЯЧЫ прым. Заспакойлівы, супакойлівы. Ўнізу гары ляглі прыгожа, Як бы разоркі паміж збожжа, Дарожкі роўныя, крывыя. Над імі дрэвы маладыя Ў сваёй пакоячай цішы Сплялі жывыя салашы. Новая зямля. ПАКРОЎ м. Тое, што пакрывае, ахутвае сабой што-н. Сам я не знаю, чаму вечарамі Так непрытульна ў душы Ў момант той часу, як над палямі Цені кладуцца ў цішы; Як замірае дзень над гарою Ў бляску апошніх лучоў, Як непрыкметна ноч над зямлёю Свой апускае пакроў. Шэрая гадзіна. Пакровец м. 'чахол на коўдру' (Воран. Сцяшковіч, 1972). Параўн. руск. покров 'тое, што пакрывае што-н., ахінае, ахутвае'. ПАКРЫСЕ, ПАКРЫХУ прысл. Паступова, патроху. Толькі калі пачало развідняцца, сяляне пакрысе рызышліся па хатах. На ростанях. Прыступілі да збору суніц-чараўніц, Захапіліся зборам усе Пакрысе: Данік і Юра І Жэня-панура.. Міхасёвы прыгоды. Салдаты потайкам і сціха На кожнай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶