Старонка 167
◀ / 289 ▶
НЯМНІШЧА н. Перасохлае рэчышча Нёмана. Пад мостам ляжала старое рэчышча — нямнішча, заросшае лотаццю і рознаю травою. На ростанях. Нямнішча н. 'старое рэчышча Нёмана' (Стаўб. СЦБ). НЯСКЛАДЗІСТЫ прым. Недарэчны, супярэчлівы. Па сяле хадзілі самыя няскладзістыя чуткі. Дачакаўся. НЯСКЛЁПІСТЫ прым. Дрэнна зроблены; нязграбны. У канцы залы ўзвышаўся памост накшталт тэатральнай сцэны, адгароджаны ад публікі моцным, хоць і нясклёпістым бар'ерам. На ростанях. Нясклёпісты прым. 'непаваротлівы' (Пол. Нар. лекс., с. 17). НЯЎДАТНІК м. Няўдачнік. Надышла вясна. Вясна — гэта такая пара, у якую адны толькі няўдатнікі, адны бяздольнікі, па справядлівасці нешчаслівыя, не знаюць радасці. На чужым грунце. НЯЎЗНАКІ прысл. Непрыкметна, няўзнак. Але няўзнакі, неўзаметкі Вязала ліха свае сеткі, Каб іх накінуць на Міхала, І ні на вошта не зважала.. Новая зямля. Няўзнакі прысл. 'непрыкметна' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). НЯЎЛОМАК м. Той, хто не гультайнічае, не лянуецца. Ён [Антось] невысок, не надта ёмак, Ды карчавіты і няўломак, А валас мае цёмна-русы, І зухаўскія яго вусы У меру доўгі, густаваты, Угору чуць канцы падняты. Новая зямля. Няўломак м. 'здаровы, нармальны чалавек' (Гродз. Цыхун; Пух. СЦБ); 'чалавек, які можа што-н. зрабіць, але не хоча' (Круп. Нар. сл., с. 181); 'здаровы чалавек, які прыкідваецца слабым' (Пух. МСММГ, 1974); 'здаравяк' (Слон. Сцяшковіч, 1977); 'здаровы чалавек, які можа прыкідвацца слабым' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972). НЯЎМЫСЛЯ прысл. Выпадкова; не наўмысна, няўрокам. Гэта яго мачыха тарабаніць збан, той самы збан ад малака, што Юрка няўмысля разбіў. Сірата Юрка. Разам з дакументам [Алесь] няўмысля вымае паперку, хапаецца, хоча схаваць яе. Вайна вайне. Няўмысьлі прысл. 'ненаўмысля (незнарок)' (Мсцісл. Бялькевіч); невмысля прысл. 'выпадкова, без намеру' (Насовіч); няўмысня прысл. 'незнарок' (Іўеў. Сцяшковіч, 1983).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 289 ▶