АВЭК выкл. Прэч. Старайся на пана, старайся, пан Бек! Але, глядзі, крыкне гер фюрэр: «Авэк!» Пану Беку. Параўн. ням. weg 'прэч'.
АГЛАБІЦА ж. Біла, якім мацуюцца лёсткі ў драбінах, аглабіна. Ускаціўшыся на воз, Пятрусь завязаў лейцы за аглабіцу і лёг. Кірмаш. У цялежцы трэба было лёсткі новыя даць, аглабіцы замяніць і вузгалоўе другое палажыць. Называецца зарабіў.
Аглабліца ж. 'жэрдка ў развалах' (Лях. СПЗБ); аглабня ж. 'аглобля' (Віл. Жыв. сл., с. 92); аглабліна ж. 'аглобля' (Віл. СЦБ).
АГНЕПАСКІ мн. Праменні, якія зліваюцца ў агнявую паласу, маюць колер агню. Ружовы захад повен ласкі, І ціха звіслі агнепаскі, Брыжы, тасёмкі і каралі.. Новая зямля.
АГНІСТА-ДЫМНЫ прым. Няяркага чырвонага колеру. Зірнеш на дол — убогі ён, Адзін пясок, сухі, нішчымны, Ды колькі тут наткаў красён Чаборык, мох, зязюльчын лён І верасок агніста-дымны! Загібелька.
АГНІСТАНІТНЫ прым. Падобны на ніці агністага колеру. Зарніца! стрэл! І сноп раскінуў Чырвоных стужак на даліну У наш бок іхні дынаміт. Блісь-блісь! успыхваюць бліскаўкі, Агністанітныя брыжы. На шляхах волі.
АГНЯВІСТЫ прым. 1. Прасякнуты агнямі, які свеціцца, як агонь. Загарэўся, задыміўся Свет вайной, і далей дым пажараў пакаціўся Агнявістай хваляй. Божа мой! Калі паўстане... 2. Які адлівае фарбамі агню; падобны колерам да агню. Адзін чалавек шукаў у гэтую ноч кветку папараці, бо кажуць, што ў купальскую ноч зацвітае яна агнявістым цветам. Купальскія светлякі.
АГНЯВОКІ прым. Які мае колер агню; ярка-чырвоны. Ў глыбі лясоў цецерукі Ўжо зачыналі свае токі, Усход віталі агнявокі. Новая зямля.
АГНЯЧЫРВАНЫ прым. Ярка-чырвоны. Вобразн. Хмарак шоўкавая грыва Рассцілаецца гулліва Агнячырванай мятлою. Сымон-музыка.
АДАТНУЦЬ зак. Раптоўна і рэзка абарваць (пра музыку). Рэпіць дудка, не даецца, Адатне ды зноў пачне, Як зальецца, як зальецца, Проста сэрца страсяне. Ігрышча.
АДБАЯРВАЦЦА незак. Ухіляцца, выкручвацца ад чаго-н. — Мы прывыклі, дружа, — мякка сказаў Турсевіч, —
95 👁