Старонка 15
◀ / 289 ▶
Мацей, што? — Ну? — Ганна ў кладоўцы абрадзінілася! На ростанях. Абрадзініцца зак. 'абрадзіцца' (Уздз. СЦБ); 'нарадзіць дзіця' (Мсцісл. Бялькевіч); абрадзіцца зак. 'радзіць' (Гл. Янкоўскі, 1969); 'нарадзіць дачку' (Лоеў. Янкова); абрадзіць зак. 'нарадзіць' (Петр. НЛГ). АБРАНІЦЬ зак. Сказаць, вымавіць. Рука іх [Данілы і кацьмака] злыгана з рукою, як шыі двух валоў ярмом. І як валы, яны друг другу Не абранілі пары слоў. Рыбакова хата. Абраніць зак. 'сказаць, вымавіць скрозь зубы, працадзіць (слова)' (Мсцісл. Юрчанка, 1966). Параўн. руск. обронить 'сказаць, вымавіць мімаходам'. АБРОНА ж. Пра таго, хто абараняе каго-н., заступаецца за каго-н.; абаронца, заступнік. У касцёле свентаянскім Будзеш «Янам» элеганцкім! Каранован каронаю, Будзеш нашай абронаю! «Святы Ян». Параўн. польск. obrona 'той, хто абараняе, ахоўвае каго-небудзь, заступаецца за каго-небудзь'. АБЭРЖА ж. Вялікая будыніна для гаспадарчых патрэб. Народ, відаць, жыў панавата, Прынамсі, добра і заможна, Па ўсім аб гэтым судзіць можна: Па ветраках, такіх удумных, І па абэржах гэтых, гумнах, Па старасвецкіх азяродах, Па гарбузах на агародах. Новая зямля. Абэржа ж. 'вялікая, не даведзеная да ладу пабудова' (Бабр. МАСМ); 'прасторная, вялікая хата' (Стаўб. МСММГ, 1970; Стаўб. СЦБ); 'вялікае няўтульнае памяшканне' (Навагр. Жыв. сл., с. 20); 'вялікая непрыбраная хата' (Капыл. Жыв. сл., с. 168); абэрда (абэрджа, абэржа, абэржня) ж. 'недарэчны будынак вялікіх памераў' (Гродз. Цыхун). Параўн. польск. oberża 'заезны дом, карчма'. АБЭЦАДЛЫ мн. Вучэнне, грамата. Ён [Сымон] аб гэтым думаў многа, З дзедам радзіўся не раз, Ды, вядома, у старога Быў старэцкі і адказ: — Кінь, ты, хлопча, Абэцадлы! Лепей плюнь на іх, эге ж! Кнігі розум сушаць, падлы: У сухоты ты ўпадзеш! Сымон-музыка. Параўн. польск. abecadło 'азбука, алфавіт'. АБ'ЮШЫЦЬ зак. Моцна пабіць, збіць да крыві. [Паўлюк у думках:] Падгаварыць хіба навабранцаў, каб аб'юшылі яго [Сучынскага], як будуць ісці на прызыў. Тоўстае палена
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 289 ▶