Старонка 13
◀ / 289 ▶
А АБАЛОНЬ ж. Нізкае месца каля ракі, якое ў разводдзе заліваецца вадой. Калі на рэчку ён [Костусь] ні прыйдзе, Глядзіць — штось новае там выйдзе: То лёд, уздуўшыся гарбамі, Бубніць, як бубен, пад нагамі, То ападзе наніз, угнецца, На дно пластамі пакладзецца, А па кустах, на абалоні, Ціскі парваўшы і супоні, Вада шырока разальецца, І снег на кашу пабярэцца. Новая зямля. Абалонь ж. 'бераг ракі' (Пух. СПЗБ); балоння н. 'месца, што ў час разліву затапляецца вадой' (Чач. Жыв. нар. сл., с. 76). Параўн. польск. błonie 'луг, паша'. АБАРУЖАНЫ прым. Узброены. А як вызваліць яго [Панаса]? Сілаю! Людзі патрэбны. Хоць бы дзесятак адважных абаружаных людзей. Дрыгва. А праз хвіліну з мроку выплыла яго [Мартына Рыля] высокая постаць, а за ім цэлая чарада абаружаных людзей. Там жа. Параўн. руск. вооруженный 'узброены'. АБАЧНА прысл. Бачна. У сяле на цэркві чуць абачна Блішчыць ліхтарык і мігае, Дарожных погляд прыцягае. Новая зямля. Абачна прысл. 'відна' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); абачны прым. 'відны (бачны)' (Мсцісл. Бялькевіч). АБВЁРТКІ мн. Кусок тканіны для абмотвання нагі вышэй чаравіка. [З песні]: Як пабег [Гітлер] у свой Берлін, Пагубляў абвёрткі. Глянуў Гебельс — сукін сын! «Фюрэр, а дзе ж порткі?» Адплата. АБЕДНІЦА ж. Набажэнства ў хрысціян, якое адбываецца раніцай або днём; абедня. Назаўтра зранку таксама ішла споведзь, а потым ужо служылася абедніца, набажэнства, спецыяльна створанае для палешукоў, бо звычайна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 289 ▶