Старонка 120
◀ / 289 ▶
Коленкі мн. 'калені' (Уздз. СЦБ); коленцы мн. 'калені' (Гл. Янкоўскі, 1960). КОМЕЛЬ м. Ніжняя частка ствала дрэва; камель. А прыгож быў дуб, над дубамі дуб, У красе паўнацветнай і сіле: Комель — сталь-крамень; кучаравы чуб Красаваўся на цэлыя мілі. Дуб. Комель м. 'ніжняя частка ствала дрэва' (Пух. СЦБ). КОМІНА ж. Комін. А там халупка ўстаране З старою комінай шчарбатай. Рыбакова хата. КОМІНАК м. Выемка ў печы, дзе раскладваецца агонь для асвятлення хаты; камінак. Нават на комінку не разлажылі агню, як у будныя дні, а запалілі лямпу. Куцця. Комінак м. 'бакавая частка прыпека, дзе раскладалі агонь для асвятлення хаты' (Барыс. СЦБ); 'навес над печчу, плітой', 'карніз печы' (Драг., Жаб., Кам. ДСБ). КОН м., перан. Лёс, доля. [Крочак:] А з маладосці толку мала — Такі, відаць, ужо мой кон. На шляхах волі. А можа быць і не загіне, У горшым выпадку палон, Калі такі ўжо яго [Дзяжы] кон, І ад вайны там адпачыне. Там жа. Конъ м. 'чарга, лёс' (Насовіч); кон м. 'галоўнае месца дзеяння на пляцоўцы, на якім стаяць удзельнікі гульні' (Гродз., Нар. словатв., с. 269); 'гульня ў мяч' (Лоеў. Янкова); 'кон' (Хоц. Бялькевіч). КОПТ м. Егіпцянін, які прытрымліваўся хрысціянскай веры. Цябе ж, бядачку [асліцу], копт убогі Хацеў у Ёсіфа купіць, Ды здохла ты. Мабыць дарога Такі пашкодзіла табе? Марыя. Марыя нанялася прасці У копта воўну, а стары Авец узяўся стадка пасвіць.. Там жа. КОРХ м. Мера таўшчыні на шырыню далоні. Прайшоўшы прасторную зборню, чыста падмеценую, але ўсё ж брудную, бо на падлозе было не менш, як на корх, засохшай гразі,.. Лабановіч адчыніў дзверы ў канцылярыю. На ростанях. Корх м. устар. 'вяршок (мера даўжыні)' (Кам. ДСБ); 'мера таўшчыні (сала) на чатыры пальцы' (Лун. Шаталава); 'корх' (ТС); 'мера, роўная шырыні далоні ці кулака' (Люб. СПЗБ). КОТЛА н. Месца знаходжання каго-н.; котлішча. — Адпомсцім! — сын глуха гаворыць І ссоўвае бровы ніжэй: —
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶