КАМПОРА ж.: ЯК КАМПОРА. Бясследна, раптоўна знікнуць. А дзе ж хлопчык твой, дзядуня? — Няма, панюхна, няма Ні за клуняю, ні ў клуні, Вось шукаю, ды дарма, — Ну, знік проста, як кампора... Сымон-музыка.
Кампор м. 'у выразе як кампор у воду — бясследна' (Карэл. З нар. сл., с. 90).
КАМСАМОЛЬСТВА н. Ідэі, прынцыпы камсамола. Сцёпка нічога не мае супроць камсамольства, ён нават і запісаўся б у камсамол, але бацька Сцёпкаў сказаў раз: — Калі ты, гад, пойдзеш супраць бога, то я з цябе скуру злуплю! На прасторах жыцця.
КАМЯНІЦА ж. Камяністая глеба. І як розум ні павернеш, Ўсюды выйдзе спорка: Там пясок і камяніца — Кепска для ячменя.. Сялянская рада.
Камяніца ж. 'камяністая глеба' (Гарад., Маст., Пух., Старадарож. СПЗБ).
КАНАПАТКА ж. Тое, чым затыкаюць шчыліны. Разбурылі яны [буслы] заслону, сатканую з дзеразы, скінулі з старой галавы дуба каптур, павыцягвалі канапатку з дубовых шчылін. Як птушкі дуб ратавалі.
Параўн. руск. конопатка 'матэрыял для канапачання (мох, пакулле)'.
КАНДЫБЫ мн. Хадулі. І каб што людскае, а то — як ступа, ходзіць [Кацярына Паўлаўна], як на кандыбах. Так і трэба ашуканцу.
Кандыбы мн. 'кандыбы' (ТС; Слуц. Нар. словатв., с. 66); кандыба м. 'кульгавы чалавек' (Клім. Бялькевіч); 'кульгавы чалавек; павольны ў хадзе і рабоце' (Насовіч); кандыбіна ж. 'палка, хадуля' (Валож. СЦБ).
КАНТРЫ мн. Рэжучы бок, край ляза; вастрыё. Вобразн. Люд набожны, болей сталы, Чые хаты пад жалеза, Сціха точыць кантры леза Супраць тых, каму ўсё мала. На шляхах волі.
КАНЧУК м. Канец. Вусы пан спусціў маўкліва, Іх пакусваў канчукі. Сымон-музыка.
Канчар м. 'канец' (Навагр. Нар. словатв., с. 44; Стаўб. З нар. сл., с. 78); канчук м. 'бізун, пуга' (Гродз. Сцяшковіч, 1972).
75 👁