Старонка 75
◀ / 488 ▶
булдаўка, булдыр, бульбатка, булька, бунька, занізка. БУРГАМІСТР устар.буймістр. БУРКЛІВЫ вугнівы. БУРКУН буркала, гіркала. БУРЛІВЫ жужмелы. БУРЛІЦЬ /пра раку/ жужмець. БУРЧАННЕ бармата, пагрумканне, пурханне, /у нос/ бурнос, /у страўніку/ покаўка. БУРЧАЦЬ барбацець, бубнець, пагрумкаваць, пурхаць, хырчэць, /у нос/ бурносіць, /у страўніку/ покаць. БУРЫ чалы. БУР'ЯН байран. БУСЕЛ брэтон, бусынь, буцяк, буцян, клякатун, /чорны/ айсцер, гарус, гарыст, гайсцер, гасцер, чорнабусел. БУСЛІХА бусляніха, бушчыха. БУСЛЯНЯ бусёл, буська, буцяня. БУТЛЯ /тры літры/ гарц, журавель, траян, /пяць літараў/ бусел, гарцавень, /аплеценая/ аплятанка. БУТОН букля, булдоўка, кукла, пуплік. БУТЭЛЬКА сулія, /на 100 г./ буслік, дзятлік, /на 250г./ кручок, цыбік, чакушка, /на 600г./ шостка, /на 750 г./ паўтарачка. БУФЕТ суднік. БУХГАЛТАР булгакцер. БУХГАЛТАРСКІ булгакцерскі. БУЧНЕЦЬ бухацець, бушэць. БУШАВАННЕ буйносць, бурмаванне, бусаванне, вайтаванне, курынне, рабаванне. БУШАВАЦЬ бурмаваць, бусаваць, вайтаваць, курыць, рабаваць. БУЯКІ бат. балабоны, белякі, буяніцы, галубы, дурніцы, дурыны, лахачы. БУЯН зняважал. буй, ваёда, ваёўнік, ваіцель, шабуціла. БУЯНІЦЬ банаваць, буяць, іграць, шурмаваць. БУЯЦЬ бахтаць. БЫВАЛА бала. БЫВАЛЫ відалы, случалы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 488 ▶