Старонка 43
◀ / 488 ▶
АДСУТНАСЦЬ /апетыту/ заляда. АДСЫРЭЛЫ адвільжаны, паволчаны. АДСЫРЭЦЬ адвільжэць, адпіцца, павалчэць. АДСЮЛЬ адгэтуль, адсюліка, адсюліцька, адсюляй, адцюля. АДСЯЧЫ адгакаць, адцюкаць, адцюкнуць, адцяпнуць. АДТАНЦАВАЦЬ адтаньчыць. АДТАПТАНЫ /пра ногі, абутак/ аддзоганы. АДТАПТАЦЬ /ногі, абутак/ аддзогаць. АДТАПЫРАНЫ аддудураны, аддудыраны, адківізаны. АДТАПЫРЫЦЦА аддудурыцца, аддудырыцца, адківізіцца. АДТАПЫРЫЦЬ аддудурыць, аддудырыць, адківізіць. АДТРЭСЦІ пааддрэнчыць. АДТУЛІНА устар./у столі курнай хаты/ буконка, /мяшка/ ворат, /адкуль б'е вада/ горла, /у падмуроўцы/ лёха, /у склепе/ жарало, /у калодзе для пчол/ падоўжня, /у вуллі/ снед, /у балоце/ прадухліна, /разгароджанае месца/ правіржына, устар./у жорнах/ дучай. АДТУЛЬ адгэтуль, адтулецька, адтулецькі, смулік, стуль. АДТЭРМІНАВАНЫ адцягнуты. АДТЭРМІНАВАЦЬ адцягнуць. АДТЭРМІНОЎКА адцяг. АДУВАНЧЫК бат. багатка, пералётнік. АДУКАВАНЫ паліраваны, цвічаны. АДУКАВАЦЬ паліраваць, цвічыць. АДУКАЦЫЯ паліраванне, паліроцыя, цвічэнне. АДУМАЦЦА перабязуміца. АДУРЫЦЬ агламаздзіць, аглуміць, аклуміць, апантаць, начмуціць. АДУРЭЛЫ агламазджоны, аглумлены, апантаны, клумлены, шалабаны. АДУРЭННЕ адур, апантанне, гламазджэнне, глумленне, клумленне. АДУРЭЦЬ аглуміцца, ачмуціць, ашаламець. АДСЮЛЬ адсюдых, адусюлечка, саўсюдых. АДХАДЗІЦЬ /ад хваробы/ адходаць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 488 ▶