Старонка 29
◀ / 488 ▶
АБРЫДНУЦЬ агураць, астабрыднуць, заяліць, згідзіцца, надабрыднуць, недагідзіць, упечца. АБРЫЎ абвал, вырвіна, гора, загроб, спрываль, /круты/ вурвішча, урвішча. АБРЭЗАК акраўка, ахлапак, вычык, пахістка, скробка. АБРЭЗАНЫ /пра агародніну/ абчыкрыжаны, абшальмаваны. АБРЭЗАЦЬ абшастаць, /пра агародніну/ абчыкрыжыць, абчырыць, абшальмаваць. АБСАЖАНЫ /раслінамі/ вытарканы. АБСАДЖВАННЕ /раслінамі/ вытарканне. АБСАДЗІЦЬ /раслінамі/ вытаркаць. АБСАЛЮТНА прыцьмом, чыста. АБСКАРДЖАННЕ абжаленне, заскаржанне. АБСКАРДЖАНЫ абжалены, заскаржаны. АБСКАРДЗІЦЬ абжаліць, заскаржыць. АБСЛІНЕНЫ ссулотаны. АБСЛІНІЦЬ ссулотаць. АБСМЕЯНЫ аклёны, ашкелены. АБСМЯЯЦЬ аклёніць, акпіць, ашкеліць. АБСОХНУЦЬ абчарствець. АБСТАВІЦЬ абторкаць, ашпетаць. АБСТАЛЯВАЦЦА /на сталае жыхарства/ акурыцца. АБСТАЎЛЕНЫ абторканы, ашпетаны. АБСТРАЛЯНЫ акышканы. АБСТРАЛЯЦЬ акышкаць. АБСТРУГАЦЬ абструшкаць. АБСТРЫГАЦЦА /неахайна/ абамберыцца, аббалваньвацца, абгалаганьвацца, абчыкрыжывацца, выстрыкацца. АБСТРЫГЧЫ /неахайна/ абамберыць, аббалваніць, абгалаганіць, абірычыць, абкалганіць, абчыкрыжыць, /нагала/ абубніць. АБСТРЫГЧЫСЯ аббалваніцца, абкалганіцца, абчыкрыжыцца, выстрыкацца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 488 ▶