МІЛ ЖАБЕ ГАРЭХ, ДЫ ЗУБОЎ БОГ HI ДАЎ. Kaжуць, калі зайздрослівы квапіцца на што-н. завіднае, але не мае магчымасці скарыстаць яго. МІЛАЯ ДАБРО, АЛІ БРУХА АДНО. Так адказвае госць, калі яго запрашаюць болей есці. МІЛЫ МОЙ СПАКОЮ - ДОБРА ЖЫЦЬ 3 ТАБОЮ *. Прымаўляюць сумленныя людзі. Федароўскі: Святы т акою, добра нам з табою. Гл. с. 204. МНЕ, БАБАЧКА, ПАТРЭБІН НЯ ТВОЙ ВОСК, АЛІ ЗЫСК. Так казаў гандляр, калі купляў воск. Гавораць пра адваката, гандляра, доктара, што іх цікавіць не сама справа, а прыбытак ад яе. МОЖНА ПАЖЫВЩЦА, АЛІ ЦЯЖКА ДАСТУПЩЦА. Пра цяжкасці ў якой-н. справе, да якой за канкурэнтамі не даступіцца. МОРА НАП'ЕЦЦА, I БІРАГАМ ЗАСТАНЕЦЦА. Калі багатыя бяруць болей, чым могуць спажыць, дык нешта застанецца і бедным. МУЖЫК ПА ЖОНЦА, ЯК БАБЯ ПА ІГОЛЦА. Пра мужыка, які не шануе сваю жонку. МУЖЫК-ПРАСТАК, НЯМА ХЛЕБА, ЕСЦБ ПРАСНАК. Бядняк нешта сабе прыдумае, каб пад'есці. МЫСЬЛІ ЗА MAPAMI, А СЬМЕРЦЬ ЗА ПЛЯЧЫМА *. Чалавек строіць вялікія і малыя планы, не заўважаючы, як набліжаецца канец жыцця. Насовіч: Мыслі за гарамі, а смерць за плячамі; Федароўскі: Мы шлі за марамі, а смерць за плечыма. МЯККА СЬЦЕЛЯ, АЛІ МУЛКА СПАЦЬ *. Пра чалавека, які ў вочы прыдобрываецца, а за вочы крыўду робіць. Насовіч: Мякка сцеле, цвёрда спаць; Санько: Добра гаворыцъ, да нядобра творыць; Лёстачкамі дух займае, а чорта думав; На вуснах мёд, а на сэрцы — лёд; У вочы ліском, а за вочы пяском; Увочы саколю, а за вочы соллю; У вочы катком, а за вочы варком; У вочы з мілым тварам, а за вочы крутым варам; Вуснамі мёд разлівае, а за пазухай камень трымае. МЯНЕ ХОЦЬ I ВАЎКОМ НАЗЫВАЙ, АЛЕ ШТОДНЯ ПА БАРАНУ ДАВАЙ. Пра чалавека, які не клапоціцца пра сваё добрае імя. Санько: Чым ні заві, абы хлебам кармі; Хоць мяне воўкам называй, тОлькі штодзень барана
Дадатковыя словы
напецца, падесці
14 👁