СВОЙ СВОЕГО ПОЗНАЎ I НА ПІВО ПАЗВАЎ *. Пра тых, якія здружыліся і дзейнічаюць заадно. СЕДЗІЦЬ, ЯК ЗАЯЦ У ЖЫЦЕ. Сядзіць у бяспечным месцы. СЕМ СЁЛ, АД31Н ВОЛ I ТОЙ ГОЛ. Гэтак кажуць насмешліва пра навакольныя убогія вёскі. СКАЧЫ, ВРАЖЭ, ЯК ПАН КАЖЭ. Кажуць, калі мусіш рабіць тое, што загадвае ўладны чалавек. Гл. с. 181. СКРЫВІЎСЯ, ЯК СЕРАДА НА ПЯТНІЦУ *. Глядзіць з вялікім незадавальненнем. СЛАВЕН БУБЕН ЗА ГАРАМІ. Прывабным здаецца тое, што знаходзіцца дзесьці далёка. Гл. с. 92. СЛЕПОМУ ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ. Пазбаўляючы чалавека аднаго, Бог адорвае яго іншым: сляпы мае добрую памяць. СЫТЫ ГАЛОДНАМУ НЕ СПОГАДАЕ. Пра таго, хто не спачувае іншым, не хоча разумець чыіх-н. патрэб, жаданняў. Гл. с. 95, 134, 162, 182. т ТО НЕ БАНКЕТ, КАЛІ ПРЫНУКІ НЕТ. Народны звычай запрашаць гасцей да яды. ТРЕБА ЖЫЦЬ, ЯК НАБЕЖЫЦЬ. Трэба прыстасоўвацца да розных абставін. Гл. с. 99. У У СТРАХА ОЧЫ ВЕЛІКІЕ. Спалохаўшыся, чалавек перабольшвае небяспеку. Гл. с. 103. УЛЕЗ ТАК, ШТО НІ ЎЗАД, НІ ЎПЕРОД. Трапіць у безвыхаднае становішча. Гл. c. 164. УСЮДА ДОБРА, А ДОМА НАЙЛЕПЕЙ *. Пра замілаванне да род нага кута. X ХАВАЕЦЦА, ЯК САБАКА АД МУХ. Надта дбайна, рупліва хаваецца ад каго-н. ХІТРО, МУДРО, 3 НЕВЕЛІКІМ КОШТЕМ. Гэтак кажуць пра тых, хто несумленным шляхам набыў вялікую маёмасць
12 👁