ПАКУЛЬ ЦАПЫ Ў РУКАХ, ДАГУЛЬ ХЛЕБ У РУКАХ. Пакуль чалавек працуе, мае сродкі для існавання. ПАНСКАЯ ХВАРОБА, А МУЖЫЦКАЯ ЗДАРОЎЕ. Мужык i хворы працуе. ПАНЫ ДЗЯРУЦЦА, А 3 МУЖЫКА ЗАЛОБНІЦА СЫПІЦЦА. Пры сутыкненні ўладных людзей церпяць іх падначаленыя. Гл. c. 78. ПРАДАЙ ВАЛЫ I КАРОВЫ, КУШ ЧОРНЫЯ БРОВЫ. Пра неэквівалентны абмен. ПРАДАЙ ЦЯЛІЦУ, КУШ СПАДНІЦУ. тс'. P РАДНЯ ДА ПАЎДНЯ, А ЯК СОНЦА ЗАЙДЗЯ, ДЫК I ЧОPT НЕ НАЙДЗЯ. Гэтак кажа пакінуты раднёй, непатрэбны ёй. Гл. c. 86. c САЛОМЫ ВОЗ — САХАРУ КУС. Пра няроўназначны, нявыгадны абмен. Гл. c. 196. САМ НЕ ЕШ, А ЎБОГАМУ ДАЙ. Падзяліся з бедным апошнім. СВАЁ ЛЫЧКА ЛУШЧЕ ЧУЖОГА РАМЕНЦУ. Сваё горшае лепш, чым чужое лепшае. Гл. c. 89. СВАЁЙ БЯДЫ НІКОМУ НЕ КАЖЫ: ДОБРЫ ЗЛЯКНЕЦЦА, А ЗЛЫ НАСМЯЕЦЦА. СВОЙ НАСОЎ ЦЯПЛЕЙ ЧУЖОГА КАЖУХА. тс'. Гл. c. 89. CITHIK БЕРДНІКУ НЕ ТАВАРЫШ. Пра людзей розных па характары, становішчу ў грамадстве, здольнасцях i г. д. Гл. c. 144, 172. СКАМАРОХ ПАПУ НЕ ТАВАРЫШ. тс'. СМАЧНА КАШКА 3-ПАД ПАДКРУП'Я. Каша з высевак ад круп. Кажуць насмешліва. СТЫД НЕ ДЫМ, ВОЧЫ НЯ ВЫКУРА. Сорам можна сцярпець. Гл. с. 95. Т ТАДЫ ЛЫКА ДЗЯРЫ, КАЛІ ДЗЯРЭЦЦА. Усё трэба рабіць своечасова. Гл. с. 36. 7 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падкрупя
11 👁