ЗЯЗЮЛЬКА КУКУЕ - ГОРКУЮ ДОЛЮ ВЯШЧУЕ. Прадчуваць нешта нядобрае. К КАЗА НЕ ХОЧА ІСЦІ НА ТОРГ, А ЯЕ СІЛАЮ ВЯДУЦЬ. Сіле вымушаны ўступіць. КАМУ ГОРАЧА, ТОЙ АДСУНЕЦЦА. Каму што-н. не даспадобы, той адмовіцца. КАМУ Ж НЕ ПЕЦЬ, КАЛІ НЕ КУРАМ. Куры пастаянна квохчуць. Заўвага: Куры пяюць бы певень перад няшчасцем. КІНЬ ПЕРАД САБОЙ, ДЫ К ЗАЎЖДЫ ЗНОЙДЗЕШ. Калі зробіш ласку каму-н., табе пазней аддзячаць тым жа. Гл. с. 53. Л ЛАЎЧЭЙ ГАЛЯКУ, ЧЫМСЯ ДУРАКУ. ЛГУНЫ ДОЎГА НЕ ЖЫВУЦЬ. ЛЕПШ ПАКЛАНІЦЦА МАНАРХУ, ЧЫМ ТАКОМУ ПАРХУ. Лепш пакланіцца манарху, чым жыду. Гл. с. 57. ЛУЧШЕ ЖЫЦЬ У БЯДЗЕ, ЧЫМ БАГАТАМУ Ў ГРАХЕ. Лепш быць бедным і сумленным, чым багатым і несумленным. ЛЮБІ ДЗІЦЯ, ЯК ДУШУ, КАЛАЦІ, ЯК ГРУШУ. Дзіця любі, але будзь строгі з ім. Гл. с. 203. ЛЮДЦЫ ХОДЗЮЦЬ ВЕСНОЙ ЗА НАСЕНЬНЯМ, А ЎВОСЕНБ — ЗА ВЯСЕЛЬЛЯМ. Восенню, калі збяруць ураджай, спраўляюць вяселлі. М МОЙ БАЦЬКА ГАРАВАЎ - ПРАЦАВАЎ, А ПАЙШЛО НА ЧОРТА ЛЫСАГА, НА РЫЖУЮ САБАКУ. Калі беспадстаўна, прымусова аднялі ў каго-н. маёмасць. Н НА ВОЎКА ПАМОЎКА, А ЛІС КАЗУ ЎНЁС. Падазраюць аднаго, а вінаватым аказваецца другі. Гл. с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁