Старонка 159
◀ / 322 ▶
ПАКУЛЬ УЗОЙДЗЕ СОНЦЕ, ТО РАСА ОЧЫ ВЫЕСЦЬ. Не хутка здзейсніцца, прыйдзецца папакутаваць. ПАКУЛЬ ЦЭП, ПАТУЛЬ ХЛЕБ. Хлеб у беднага селяніна паяўляецца толькі восенню, калі малоцяць. ПАН З ПАНАМ ДЗЕРУЦЦА, А МУЖЫКУ ЛОБ ТРЕШЧЫЦЬ. Пры сутыкненні ўладных людзей церпяць падначаленыя. Гл. с. 78. ПАТУЛЬ ПАПАДЗЯ КНЯГІНЯ, ПАКУЛЬ ПОП НЕ ЗГІНЕ. ПІ ВОДКУ І ДЗЕЛЬЦА ПОМНІ. Пра меру ва ўжыванні спіртнога. ПІЦЕ, ЖЫЛЫ, ПАКУЛЬ ЖЫВЫ, А ЎМРЕЦЕ, ТРАСЦУ З'ЕСЬЦЕ. ПІЦЕ, МІЛЫ, ПАКУЛЬ ЖЫВЫ, А УМРЕЦЕ, ТРАСЦУ З'ЕЖЦЕ *. ПЛАХОЙ ТОЙ ПРЫХОД, ГДЗЕ САМ ЗВОНІЦЬ ПОП. Калі дрэнны кіраўнік выконвае абавязкі падначаленых. ПЛАЦІЦЬ НЕ БАГАТЫ, А ВІНАВАТЫ. Плаціць той, хто мае доўг. Гл. с. 82. ПЛАЧ — НЕ ПЛАЧ, А З ДОМУ ПРАЧ. Кажуць, калі хаваюць нябожчыка. ПЛЕЦЦЮ АБУХА НЕ ПЕРАБ'ЕШ. Немагчыма процістаяць сіле. ПОТУЛЬ ГОСЦЬ ХЛУСІЎ, ПОКУЛЬ НЕ ЎКУСІЎ. Пра пляткара, які шукае выпадку, каб пачаставалі. Гл. с. 197. ПРАДАВАЛА БАБА КАЧАРГУ І ТО БАРЫШ ПІЛА. Прымаўляюць ахвотнікі да дармавой выпіўкі. Гл. с. 18. ПРАДАЦЬ — АДНЫ ЛАПЦІ СТАПТАЦЬ, А КУПІЦЬ — НАДА МНОГА СХАДЗІЦЬ. Гл. с. 82. ПРАПАЎ МЕХ, ТО І НА РОДНАГА БАЦЬКУ ГРЭХ. Падазраваць у чым-н. можна кожнага. ПРАЎДА ВОЧЫ КОЛЕ. Праўда не заўсёды прыемная, каго яна раздражняе. Гл. с. 83, 134. ПРАЦЯГІВАЙ НОЖКІ ПА АДЗЁЖКІ. Жыві па сродках. ПРОЦІЎ ПРАЎДЫ — НІ СЛОВА. Супраць праўды не папрэш. ПРЫ ГАТОВАЙ КАЛОДЗЕ ДОБРЕ І АГОНЬ КЛАСЦІ. Добра, калі ёсць аснова, зачын. Гл. с. 83. ПРЫМАЦКІ ХЛЕБ САБАЦКІ. Пра дрэннае, бяспраўнае становішча прымака. Гл. с. 84.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 322 ▶