НЕ ШУКАЙ СТО РУБЛЁЎ, А ШУКАЙ СТА ДРУГОЎ. Сябры даражэй за ўсякія грошы. Гл. с. 72, 155. НЯ КАПАЙ ЯМЫ НІКОМУ, А ТО САМ УВАЛ1ШСЯ. Перасцярога, каб не рабілі благога нікому. Гл. с. 67. НЯХАЙ НА ЦЯБЕ ЎСЁ ПАВЕТРЫЕ. Няхай табе будзе нягода. п ПАД ЛЕЖАЧЫ КАМЕНЬ В АДА НЕ КАНЕТ. Калі нічога не рабіць, справа не зрушыцца з месца. Гл. с. 76. ПРАЗЯВАЕШ I ВОДУ ХЛЯБАЕШ. Празяваеш — нічога не атрымаеш. ПРЫВЫЧКА - ДРУГАЯ НАТУРА. П 'ЯНАГА МАЛ1ТВА, А БАЛЬНОГА ПОСТ БОГУ НЕ ДАХОДЗЯЦЬ. С САБАКА САБАКУ НЕ З 'ЕСЦЬ. Свой свайго не пакрыўдзіць. т ТЕМ ДЗІЦЯ НЕ ВІНАВАТА, ШТО МАТКА ШАЛОВАТА. ТО СЕНА КЛОК, ТО ВІЛЫ Ў БОК. Каб пакараць каго-н., спачатку задобрываюць. ТОЛЬКІ Й СОНЦА, ШТО Ў АКОНЦЫ. Калі абмяжоўваюцца тым, што відаць на відавоку. ТРЫ РАЗЫ ТРЭБА ЯЗЫК ПАВЯРНУЦЬ ПЕРАД ТЫМ, ЯК ХОЧАШ СЛОЎЦА БАЎТНУЦБ. Папярэджанне языкатаму, нястрыманаму. У У ПОЛІ ЗА ВЕТРАМ НЕ ЎГАНЯЕШСЯ. Кажуць, калі немагчыма злавіць, знайсці каго-н. УМЕН, ЯК ПОП СЕМЕН. Не вельмі разумны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁