перад ураднікам — рыштанцюга. (М. Лынькоў. Салавей-разбойнік) «Паганяй, рыштант! — закрычала Наста як толькі магла і папярхнулася.— Смерці захацеў!..» (І. Пташнікаў. Тартак) Хацела не пусціць, ды пабаялася, каб не зрабіў сабе чаго: так плакаў, рэспуст, і страшыў яшчэ, намякаў... (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды)
Параўн.: расколіна — нахабнік, хуліган (Янкоўскі, II, 152; III, 108; Лепешаў, 48); роздур — 1) раздуранасць, 2) раздураны (Янкоўскі, III, 111); (а)рыштанец — 1) рыштант, 2) хуліган (Янкоўскі, II, 113).
Рассыпушка наз., ж. Разварыстая, рассыпчатая бульба.
Вось глядзі: агуркі суравыя і маласольныя — колькі хочаш, бульба-спяшок-рассыпушка — колькі хочаш. (А. Кулакоўскі. Гартаванне)
Параўн.: сыпкая — сопкая (Янкоўскі, III, 130).
Растарэкваць дзеясл., незак. Весці гамонку; пляткарыць.
Пакуль дзядзькі гаварылі з Міканорам, а жанкі растарэквалі каля прыпека, матка з Вольгай і Насцяй, а потым і з бацькам узяліся клапаціцца каля стала. (І. Мележ. Людзі на балоце)
Параўн.: прастарэкваць — гаварыць многа і без ладу (Янкоўскі, II, 141; Варава, 117).
Расхандэсаць дзеясл., зак. Груб. Разбіць, размалаціць.
«Што так позна? Давай хутчэй. Ігар, мігам па ваду. Ды не расхандэсай слоік»,— распарадзіўся Віталь. (У. Кузьмянкоў. Вяснушка)
Рата гл. Радоўка.
Ровар наз., м. Веласіпед.
І тут, як на ліха, з-за рога выплывае тая самая пані Ядзя. Убачыла ровар, мяне ля камля, ды так і аслупянела. (В. Быкаў. Абеліск)
Параўн.: ровар — веласіпед (Сцяцко, 138; Сцяшковіч, 425; Шаталава, 153).
Роздур гл. Раскол.
Рубашка наз., ж. Мужчынская сарочка.
Ён намерыўся схаваць сала пад рубашку. (К. Чорны. Ідзі, ідзі)
Параўн.: рубашка — верхняя кашуля (Сцяцко, 138),
76 👁