Памялёшнік наз., м. Гл. Кавёшнік, Качэргі 2.
[Кот] палез у памялешнік, нешта адтуль выцягнуў і, мармычучы, пачаў есці. (В. Адамчык. Зоня) У памялешніку ля вёдраў і чыгункоў таўкліся дзеці. (В. Адамчык. На крыжавых дарогах)
Параўн.: памялешнік, памялічнік — качарэжнік (Сцяшковіч, 346).
Панадворак наз., м. 1. Сядзіба; месца, забудаванае гаспадарчымі будынкамі (Бекіш, 103).
...Цяпер другі ўжо тыдзень яны [Сабольскі і Габрусёнак] пякліся на сонцы на Габрусёвым панадворку. (І. Пташнікаў. Чакай у далёкіх Грынях)
2. Двор.
На панадворку Марысю пільнуе Султан — крываногі, бяззубы ямнік [сабака]. (А. Бажко. Перад вераснем) З хаты праз высокі парог выкульваецца на панадворак Кульба. (А. Асіпенка. Жыта)
Параўн.: панадворак — двор (каля дома) (БРС-62, 606; Зубрыцкі, 144; Сцяшковіч, 347).
Па-наску прысл. Па-нашаму.
...Нават гаманіць па-наску нялася. (М. Гарэцкі. Дурны настаўнік)
Параўн.: наській — тутэйшы, наш (Юрчанка, 145); наскі — прыметнік ад займенніка наш (Янкоўскі, І, 125).
Панцак наз., м. Крупнік.
Бацька ніяк не мог супакоіцца, ён сёрбаў забелены панцак і чмыхаў, кідаючы косыя позіркі то на Міхася, то на маці. (У. Дамашэвіч. Горад прыйдзе сам...)
Параўн.: панцак — ячменныя крупы (Каспяровіч, 228; Шаталава, 124), суп з ячменных круп (Жыдовіч, І, 95); пянцак — груца, буйныя ячныя крупы (Янкоўскі, ІІІ, 105); панцак, пансак — ячныя крупы (Сцяшковіч, 347).
Панцаковы прым. Ячменны; з ячменных круп.
Чырвонаармейцам падабаўся стары, яны весела жартавалі, успамінаючы панцаковую кашу з рудабельскім салам. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка)
Па падваконню і Па падвоканню прысл. Пад вокнамі.
Да зборні пачалі збягацца хлапчукі, якія дасюль віліся па падвоканню ў Прыдатных (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Але я маю чалавечую натуру. Я не магу звягаць на кожнага па падваконню — таму падатак, таму
82 👁