— Куды гэта так прыбралася, як на вялікдзень? — пыталася суседка.
— Сама ж кашміроўку завязала, а яшчэ пытае. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка)
Параўн.: кашмирка, кашмерка, кушимерка, кашміровая хустка (ДАБМ, карта № 332, с. 943—947); кашмароўка, кашымірка — кашаміравая хустка з прыгожай тканіны (Сакалоўская, 290); касьмироўка, казьмяроўка — кашміровая хустка (Жыдовіч, I, 63; Сцяцко, 72; Сцяшковіч, 205).
Керкаць дзеясл., незак. Крычаць.
Устрывожаныя не ў пару куры керкаюць працяжна і жаласна... (К. Крапіва. Мядзведзічы)
Параўн.: кеўкнуць — пікнуць (Жыдовіч, I, 64); кяркаць — каркаць (Сцяшковіч, 264).
Кеўчыць дзеясл., незак. Камячыць.
Шмігельскі не скрануўся з месца, толькі папяроску мацней стаў жаваць, ужо да палавіны ў роце скеўчыў. (М. Лобан. На парозе будучыні)
Параўн.: кіў — рух рукі ці воч (Бялькевіч, 226); коўчыць — 1) мяць, жмакаць, 2) ціснуць, душыць (Янкоўскі, III, 55).
Кілзы наз., мн. Цуглі.
Беланогага Алесь знайшоў ля кашлатай хвоі на ўзлеску. Распутаў, даў у зубы кілзы, хацеў ускочыць... (І. Хадановіч. Раннія яблыкі)
Параўн.: кел — клык, зуб (Гарэцкі, 124).
Кілім наз., м. Дыван (ТСБМ-72, 167).
Зноў зіма паслала снежныя кілімы, зажурыла беллю паплавы, лугі. (П. Трус. Дзесяты падмурак) ...Нібы з валокнаў, ткаўся кілім з рознымі ўзорамі жыцця Крушынскага. (З. Бядуля. Язэп Крушынскі)
Параўн.: килимь — вялікі дыван ці лямец (Насовіч, 233); кілім — 1) пакрывала, якое выткана з воўны, 2) посцілка, вытканая з абрэзкаў матэрыі (Сакалоўская, 290).
Кірзачы і Кірзоўкі наз., мн. Кірзавыя боты.
На парозе стаяў хлопец: у брызентавым плашчы з капюшонам, у кірзачах. (У. Кузьмянкоў. Споведзь) Астап таксама любіць пацепліць свае бакі, потым ссунуцца з печы, пазяхаючы, выняць з пячуркі закарэлыя цёпленькія анучы, размяць іх пальцамі, абматаць ногі, пакрэкваючы, нацягнуць кірзоўкі... (А. Наўроцкі. Снежань)
77 👁