напараны ў ямцы стаіць. (М. Лобан. На парозе будучыні)
Параўн.; ямка — пячурка пры печы, куды выграбаюць жар (Насовіч, 727; Сцяцко, 183; Шаталава, 207; Янкоўскі, II, 203).
Ясік наз., м. Падушачка.
На сярэдзіне палка ляжалі высока ўзбітыя падушкі, на самым версе якіх пакоіўся ясік. (П. Галавач. Праз гады)
Параўн.: ясік — маленькая падушачка (Ралавец, 82; Янкоўскі, I, 201; Сакалоўская, 319); ясек, ясік, ясечка — невялічкая падушачка (Сцяцко, 183; Шаталава, 207).
Ятрыць дзеясл., незак. Злаваць, узбуджаць.
Міканор быццам хваліўся, што не баіцца. Гэта задзірлівая ўсмешка, было прыкметна, ятрыла Яўхіма. (І. Мележ. Подых навальніцы)
Параўн.: ятрыць, ятрыцца — свярбець, балець, вельмі непакоіць (Янкоўскі, I, 202), хваляваць, нерваваць (Сцяшковіч, 576).
Яхкаць дзеясл., незак. Брахаць гучна, скавытаць.
Там недзе ад злосці зайшліся і кінуліся сюды сабакі — і раптам сціхлі, пэўна, абнюхалі Дзікуця, і толькі чуваць было, як мякка скакалі і дыхалі, мусіць, высалапіўшы языкі. Потым замільгаў адзін, белы, і, яхкаючы, кінуўся Марціну на грудзі, закруціўся каля мяне, б'ючы хвастом па калошыне. (В. Адамчык. Дзікі голуб) Ганчак ужо ўзяў след, хутка знік і заяхкаў у ціхім заснежаным лесе. (Г. Далідовіч. Ласяня)
Параўн.: яхыць — брахаць (Бялькевіч, 509); яха — рэха (Жыдовіч, II, 184).
83 👁