Старонка 91
◀ / 674 ▶
ВОЎДЗЕНЬ м. Авадзень. Л'етам тут много воўдз'ен'аў, каровам ад йих ц'ашка баран'ицца. Загор'е Кар. ВОЎК м. перан. Калючы наморднік для цяляці, каб не ссала каровы. Зраб'и ваўка ц'ал'ац'и, каб н'е ссала карову, ужо йано в'ал'икайе, а пат карову ўс'о падлаз'иц'. Бешанкі Лід. ВОХЛАНКІ мн. Шматкі, кавалачкі. Падм'ац'и ты вохланк'и, што малы нак'идаў, а то прайс'ц'и н'ел'га па хац'е ў нас. Швяйляны Астр. ВОШУСТ м. Ашуканец. Гедак'и вошуст л'убога прав'адз'е, а свайго дабйецца. Дварэц Дзятл. ВОШЧУПАМ прысл. Вобмацкам. Было ц'омна, ал'е йа вошчупам знайшла нажн'ицы. Накрышкі Дзятл. ВОШЫ мн. перан. Трава бярозка. Дай кар'ов'е пайес'ц'и вошаў, сыц'ей буд'зе. Андрушоўцы Шчуч. ВРУБЕЛЬ м. Жэрдка ўціскаць сена на возе. Каб н'и забыл'ис'а вы ўз'ац' вруб'ал' с сабойу. Юшкавічы Свісл. ВСТЫДНА прысл. Сорамна. Мн'е было так встыдна, што н'и м'ела куды вачей дз'ец'. Сінкіняты Іўеўск. ВТАРАК м. Другі рой. Рой втарак выходз'иц' прас с'ем-вос'им дз'он пас'л'а п'ервака. Каробчыцы Гродз. ВУГЛЕЦЬ незак. Згараць да ўтварэння вугалю. Ужо вугл'ейуц' дровы ў п'ечы, выгарн'и крыху и пастаў пател'н'у, йайешн'у с'п'ачем. Лелюкі Іўеўск. ВУГНЯВІЦЬ незак. Капрызіць. Чаго ты вугн'ав'иш? аддам йа твой ровар. Панара Смарг. ВУДОЎЕ н. Вудзільна. З гарешн'ика добрайе вудоўйе зроб'им. Чэхі Астр. ВУЗАВАЛАК м. Планка, якая злучае ўперадзе бакавыя часткі воза. Вузавалак пав'ерху воза накладайацца ўп'ерадз'и. Каробчыцы Грод. ВУЗЛЯК м. Клунак. Што мн'е раб'иц'? забылас'а вуз'л'ак свой у машын'е. Налібакі Навагр. ВУЙМА прысл. Вельмі многа. У нашага дз'еда вуйма грошай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 674 ▶