лажы ў вал'н'у, то н'и салсуйеша. Кукалькі Ваўк. Бочка з накрыўкай для сала. Ус'о сала злажыл'и ў вал'анку, поўнуйу наклал'и. Ходараўцы Лід.
ВАЛЬТОВЫ прым. Добры. Вал'товыйа чарав'ик'и ў ц'аб'е, моцныйа, будз'аш доўго нас'иц'. Кракотка Слон.
ВАЛЬЧЭЙШЫ прым. Лепшы, спарнейшы. Тойе жыто было вал'чейшайе за гета. Саленікі Кар.
ВАЛЮГАЦЦА незак. Іран. Валюхацца. Ваш Вал'ера йак ходз'иц', натто вал'угайацца, и бац'ка так ходз'иц'. Падгаі Ашм.
ВАЛЮШКА ж. Камяк гліны. На том б'ераз'е многа вал'ушак, треба прын'ес'ц'и п'еч направ'иц'. Сінькі Смарг.
ВАЛЯНТОВЫ прым. Хворы на белую гарачку. Н'и чапай йаго, бо йон вал'антовы, часто н'и помн'иц', што гаворыц' и роб'иц'. Беняконі Вор.
ВАНГЕРКІ мн. Жаночыя кароткія буркі з апухай. Ц'и скора таб'е пашыйуц' ванг'ерк'и, ужо ж холадна? Гадзінішкі Вор.
ВАНДЖЭГА м. і ж. Іран. Павольны чалавек. Ну й ванджега твой чалав'ек, пакул' надумайа зраб'иц' што, то й дз'ен' пройдз'а. Дашкавічы Свісл.
ВАНДЗОНКА ж. Вэнджанае мяса. Ты вандзонк'и н'и хочаш паспрабавац'? Адреж саб'е вандзонк'и. Дубатоўка Смарг.
ВАНДЛЯРНЯ ж. Вяндлярня. Мы заўтра пан'ас'ем к'илбасы и кумп'ак'и да сус'еда вендз'иц', у йаго новайа вандл'арн'а. Дубатоўка Смарг.
ВАНЕНКА ж. Пасуда для мыцця бялізны. Ван'енка ў кутку стайиц', а ты шукайаш йайе, нал'и ў ван'енку вады и аджымай б'ал'изну. Дайнава Лід.
ВАНТРОБНІК м. Вантрабянка. Мама зраб'ила вантробн'икаў смачных, хвац'иц' ус'им, баб'е и дз'еду зан'ас'ем, хай пакаштуйуц'. Шылавічы Слон.
ВАНЦАТЫ прым. Нервовы, нястрыманы. Так'и ванцаты ў йих хлоп'ац, дык л'епш йаго н'и чапай и н'и бачыц'. Зарудаўе Маст.
ВАНЭЦКІ прым. Шырокі /венецыянскі/. Треба зраб'иц' ванец-
83 👁