ўс'е мы, в'ес'ала было. Каменка Шчуч. Прыйехал'и да нас гос'ц'и, мы йих частавал'и бурачкай. Голі Слон.
БУРАЧАНІСКО н. Поле, дзе раслі буракі. С'он'н'а на бурачан'иско гоўна пагнал'и, там добро пайадуц'. Макараўцы Бераст.
БУРБУЛЕЦЬ незак. Кіпець. Вада даўно ўжо бурбул'иц' у цаган'е, заварвай зац'ерку. Сураж Іўеўск.
БУРВАЛАК м. Кавалак. Адреж бурвалак сала и з'еш с хл'ебам, н'и шкадуй, адреж добры бурвал. Бершты Шчуч.
БУРДАЛЁВЫ прым. Бардовы. Куп'ила саб'е бурдал'овуйу шал'иноўку с френз'л'ам'и. Цярэшкі Ваўк.
БУРЗДЭКНУЦЦА зак. Іран. Упасці. В'адро йак бурздекнулас'а на пол, так палуда й пасыпалас'а з' йаго. Вароны Шчуч.
БУРЛАШКІ мн. Вялікія кавалкі лёду на рацэ. Гл'ан', йак бурлашк'и плывуц' па раце, хутко речка стан'а. Сонічы Гродз.
БУРЛІШЧЫ прым. Няўстойлівы. Дз'ен' йак'и бурл'ишчы, пагода с'он'н'а бурл'ишчайа, то дождж идз'е, то с'н'ег вал'иц'. Падгалішкі Шчуч.
БУРМАШЫСТЫ прым. Грувасткі, вялікі. В'апрук бурмашысты стаў, сыты у катус'е. Пліса Навагр.
БУРНЕЦЬ незак. Бурліць. Ноччу добра чуваш', йак бурн'иц' рака. Прывалка Гродз.
БУРНЭЛЬКА ж. Дзядоўнік. Бурнел'ка рас'ц'е на м'ажы, йайе ц'ашка вырываць'. Сонічы Гродз.
БУРТА ж. Цацка. Н'итка с прыв'азанай костачкай закручвайаша, а йак раскручвайуц', то бурта гудз'е; бурту да акна прычап'ил'и и давай гудз'ец', а Ракс'иха йак выскачыц' с хаты ды за йим'и. Галімшчына Іўеўск.
БУРУЗНІЦЬ незак. Невыразна гаварыць. Стары с'п'иц' и буруз'н'иц' саб'е н'ешта пад нос. Палавічполе Шчуч.
БУРУКАЦЦА незак. Бадацца. Вот н'ал'упкайа карова, л'ез'а бурукацца. Рахавец Навагр.
БУРЧА ж. Журчанне вады ў рацэ пры хуткім цячэнні. Бурча
75 👁