БРЫДЭРНЫ прым. Непрыгожы. У нашай сус'етк'и брыдэрны мужык, а йана йаго л'уб'иц', шкадуйа натто. Ёрнаўка Ваўк.
БРЫЗА прысл. Непрыгожа. Ты паводз'иш с'аб'е, дачушка, зус'им брыза. Цінявічы Маст.
БРЫЗДЖЫ мн. Клубніцы. Хадз'ем да нас брыжджы з'б'ирац', заўтра на базар пан'ас'ем. Стукалы Маст.
БРЫЗГЛЫ прым. Абрызглы. Чуц' пастайала на слонцы малако и зраб'илас'а брызглайе, н'и заб'ел'вай гетым малаком, йано брызглайе. Пескаўцы Лід.
БРЫЗГОТНЫ прым. Халодны. Брызготны с'он'н'а дз'ен'. Новы Двор Свісл.
БРЫЗГУЛЬ м. Лядзяш. Н'и йеш ты гетых брызгул'оў, бо будз'аш хварец'. Ліпнікі Шчуч. Матуз у сподніх штанах. Брызгул' зав'ажы, а то портк'и згуб'иш. Даўбянкі Бераст. Перавясла. Дренных брызгул'оў нараб'ила, снапе разв'азвайуцца. Даўбянкі Бераст.
БРЫЗУКЕЛЬ м. Гузік. Треба таб'е прышыц' брызук'ел', а то н'има чым зап'ил'ваца. Грамавічы Шчуч.
БРЫКАШЧЫ прым. Брыклівы. У нас быў брыкашчы кон', а то такайа ўжо брыкашчайа карова ц'ап'ер, што рады н'има. Парачаны Лід.
БРЫЛА ж. Льдзіны на рацэ перад яе замярзаннем. Брыла плыв'е па рацэ, хутко рака стан'а. Каробчыцы Гродз.
БРЫЦДАЧЫ мн. Аладкі. Нап'ачы мн'е картафл'аных брыцлачоў, бол'ш н'ичога н'и треба. Задвораны Ваўк.
БРЫНДУЛІ мн. Махры. Прышый да настол'н'ицы брындул'и. Вярэйкі Ваўк.
БРЫНДЫ мн. Транты. У йаго ўс'о адз'ен'н'е – адны брынды. Андрушоўцы Шчуч. Карункі. Прышыла да сарочк'и брынды и ўжо фарс'иц', йак на св'ата. Рудня Свісл.
БРЫСКОТЛІВЫ прым. Халодны, золкі. Ц'апл'ей апранайс'а, бо в'ец'ар брыскотл'ивы. Лобанічы Кар.
БРЫСКОТНА прысл. Холадна, ветрана. Ён дзеле брыскотно, ап
79 👁