БРАТАВУХА, БРАТОВА ж. Жонка брата. Братавуха майа в'ел'м'и добрайа папалас'а, у м'ан'е брат добры и братавуха. Мітрападдзь Навагр. Майа братова ўжо заўс'оды так корм'иц' свайу карову Краску, што йана хваста байишша. Гальшаны Ашм.
БРАХАЦЦА незак. груб. Сварыцца. Хвац'иц' вам брахацца, адна другуйу н'е п'ерабрешац'е. Дворышча Лід.
БРАЦЕЙКІ мн. Кветкі браткі. У гароччыку брац'ейкаў пас'ейала, хай растуц'. Кладнікі Іўеўск.
БРОДНІ прым. Балоцісты. Идз'и па гас'ц'инцу, бо инакш н'и пройдз'аш, там дарог'и бродн'ийа. Юбілейны Свісл.
БРОДНІК м. Вялікая цёплая хустка. У майой бабул'и быў в'ал'ик'и бродн'ик, добра ў дарогу укрывацца. Гольні Бераст.
БРОІЦЬ незак. Трызніць. Мама такайа хворайа, целуйу ноч бройила. Савані Свісл. Кал'и бац'ка хвареў, па целых начах бройиў. Зарудаўе Маст.
БРОНДАЦЦА незак. Іран. Хадзіць без справы, гультаяваць. Н'ина, чаго ты брондайас'с'а тут, идз'и л'епш мац'и памажы палоц' бурак'и. Бубны Гродз.
БРОНКА ж. Весніцы. Пайдз'и за бронку и наб'ары тресак, ды аччын'и бронку, бо ўже каровы йдуц'. Юшкавічы Свісл.
БРОСЯ ж. неадабр. Неахайная жанчына. От, гето н'и дз'еўчына рас'ц'е, а брос'а, н'ичога н'е гл'адз'иц' за сабойу. Саленікі Кар.
БРУДО прысл. Брудна. На вул'ицы в'ел'м'и брудо, н'и выйс'ц'и. Дакудава Лід.
БРУЗЛА м. і ж. Іран. Той, хто многа спіць. Геты брузла целы дз'ен' прас'п'иц', кал'и йаго н'и пабудз'иш. Буйкі Дзятл.
БРУДСТВА н. Брыдота. Фу, бруцтва йакойа, ус'е ног'и ў кал'е. Урцішкі Іўеўск.
БРУСНІК м. Дружка маладога. На в'ас'ел'л'и быў в'ел'м'и прыгожы брус'н'ик маладога. Сямёнавічы Дзятл.
БРУХАВІНА ж. Бакавіна. Сусед мн'е прын'ос брухав'ины. Прывалка Гродз.
85 👁