Старонка 599
◀ / 674 ▶
ЛЯПУ ДРАЦЬ. Сварыцца. В'ечна наша М'ихал'ина л'апу дз'аре. Накрышкі Дзятл. МАЗГІ УСТАВІЦЬ. Навесці на правільны шлях, навучыць. Йа таб'е мазг'и ўстаўл'у, кал'и ты сам н'и дойдз'аш да розуму. Вялікія Свіранкі Астр. МАЙСТАР НА ЎСЕ РУКІ. Здольны да працы чалавек. У нашум калхоз'и роб'иц' токар — ну майстар на ўс'е рук'и. Зарачаны Ваўк. МАК ЗЯЛЁНЫ ТРЭСЦІ. Нагаварыць, напляткарыць. На прыгожуйу дз'аўчыну заўс'оды маку з'ал'онага трасуц'. Цялюкоўшчына Іўеўск. МАЛА-ВЕЛЯ. Трохі, амаль нічога. Мала-в'ел'а наз'б'ирал'и сун'иц, йашче н'е пас'п'ел'и. Крапіўніна Свісл. МАЛАННЕМ ЗМАХАЦЦА. Хутка пабегчы. Йак прышоў кум, мой чалав'ек малан'н'ом змахаўс'а да магаз'ина и назат. Сялец Смарг. МАЛАТАРНЯ ПУСТАЯ. Балбатун. Н'е тарахц'й ты, малытарн'а пустайа, кап с ким, а с табойу раб'иц' н'е хачу. Кашалёва Навагр. МАЛОЦЬ БЕЗ КЛЕЮ. Гаварыць нязвязана. Што ты м'ел'аш б'ас кл'ейу? н'ичога н'и раз'б'ару. Дашкаўцы Маст. МАЛОЦЬ ГЛУПСТВА /ДУХТУ/. Гаварыць бяссэнсіцу. Йак напийецца, целу ноч м'ел'а глупства. Зарэчаны Ваўк. МЕРАЦЬ НА СВОЙ КАПЫЛ. Усіх разумець па свойму. Ус'их ты м'ерайаш на свой капыл, ал'е ж у л'удз'ей сваца жытка. Калеснікі Бераст. МЕЦЬ НА ВОКУ. Прыкмячаць, заўважаць. Мой Андрей даўно м'еў на воку йих Вал'у. Даргішкі Ашм. Мой малотшы в'ел'м'и рухавы, йаго заўжды треба м'ец' на воку. Падгаі Ашм. МУЦІЦЬ ВАДУ. Хлусіць, казаць няпраўду. Хвац'иц' таб'е ўжо муц'иц' воду, л'еш памаўчы. Гарнастаевічы Свісл. НАБІВАЦЬ МАЗАЛІ. Цяжка працаваць. Цела л'ета наб'іваў мазал'и, кос'ачы с'ена. Завелыы Астр. НА ВЕНІКУ. Няма на чым /ехаць/. Йак н'и пойдз'а аўтобус, то хоц' на в'ен'ику йехац'. Ярошычы Навагр. НАВУЧЫЦЬ НА ПЕНЬ БРАХАЦЬ. Накіраваць на дрэнны учынак. Ты слухай, што у школ'е вучац', а гетыйа тваје г'ичл'и адно навучац' на п'ен' брахац'. Старое Сяло Зэльв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 674 ▶