Йаго и бачыла. Корнадзь Свісл.
БРАЦЦА ЗА ЖЫВОТ. Моцна смяяцца. Чес' йак пачаў расказвац' пра свайе прыгоды, дык мы брал'иса за жываты. Малыя Эйсманты Бераст.
БРАЦЦА ЗА РОЗУМ. Разумнець, сталець. Мо ў л'удз'ах йак пабудз'а, то воз'м'ацца за розум. Рыбакі Смарг.
БРАЦЬ ГОРЛАМ. Дабівацца нахабна, крыкам. Хто н'е в'едайа Бал'ац'анк'и? Йана заўс'оды ўс'о горлам б'аре. Шылавічы Слон.
БРАЦЬ ЗА ДУШУ. Сумаваць, цярпець гора. В'едама, што будз'а брац' за душу: тры сыне на вайн'е заг'инул'и. Шылавічы Слон.
БРАЦЬ НОГІ Ў РУКІ. Уцякаць. Б'ары ног'и ў рук'и ды л'ац'и, покул' дз'ед н'е агл'едз'аў, што ты с'л'ийку зламаў. Турэц Кар.
БРАЦЬ ПАД КРЫЛО. Клапаціцца /аб кім-небудзь/. Ты йаго б'ары пат крыло, а йон потым аддз'акавайе. Шылавічы Слон.
БРАЦЬ СЯБЕ Ў РУКІ. Валодаць сабой. Н'е треба, брац'е, так адразу к'ип'ац'ицца, а треба ўм'ец' брац' с'аб'е ў рук'и. Малыя Эйсманты Бераст.
БРАЦЬ У ГОЛАЎ. Разгублівацца. От добры быў хлоп'ац, ал'е з-за гетай Наташы треба ж было йаму так брац' у голаў, што аж захвареў. Кухары Маст.
БРЫДЗІЦЬ СВЕТ. Паводзіць сябе непрыстойна. Н'е брыдз', дз'еўка, с'в'ету, пасаромс'а л'удз'ей. Галавічполе Шчуч.
БУРА ПРЭ. Пра таго, хто шпарка ідзе. Куды ц'аб'е бура пре? Накрышкі Дзятл.
БУСЕЛ РЭПУ ПАСЕЯЎ. Пра бруд. Ал'е ж у ц'аб'е ног'и чорныйа, х'иба таб'е бус'ал репу пас'ейаў. Бершты Шчуч.
БУХАЦЬ ЯК У ВЯДРО. Моцна кашляць. Треба доктара пазвац', Л'идачка цєлуйу ноч бухала йак у в'адро. Конькі Дзятл.
БЫКІ КАЦІЦЬ. Абгаворваць. Таб'е тут н'е кан'ешн'е на м'ин'е бык'и кац'иц', ц'и ў ц'аб'е йиншай справы н'е было? Бушілы Лід.
БЫЦЦАМ КЛАД КЛАДЗЕ. Пра таго, хто марудзіць, доўга затрымлівацца. Ай, йак доўга йон там, быццам клад кладз'е. Голы Бор Астр.
76 👁