Дзятл.
АДНО ПЯТКІ ЗАБЛІШЧЭЛІ. Пра знікненне, імклівыя ўцёкі. Йак йон хутка паб'ег, змыўс'а, адно п'атк'и забл'ишчел'и. Шаршні Дзятл.
АДНЫ ВОЧЫ БЛІШЧАЦЬ. Пра надта худога чалавека. А майа Надз'а прыйехала дадому, дык адны вочы бл'ишчаць. Хілякі Бераст.
АДНЫМ ПЭНДАМ. Шпарка. Кажу, з'б'егай, сынок, адным пендам да бабы, хай прыдз'а да нас. Каменная Русата Гродз.
АДНЫМ РАЗАМ. Імгненна. Вас'іл' адным разам рашчап'іў калотку. Гейстуны Ашм.
АДНЫМ СЦЯГАМ. Следам, чарадой. С'он'н'а вайенныйа машыны адным с'ц'агам идуц' па нашай дароз'е. Белеўцы Лід.
АДНЫМ ЦЁНГАМ. Бесперапынна. Дз'ец'и швендайуцца адным ц'онгам, аж надайела ўжо. Асіпаўцы Вор.
АД ПІЛАТУ ДА ГАРОДУ. Бязмэтна. Идз'и дроў нагатуй, што ты ходз'иш ат п'илату да гароду. Гудагай Астр.
АД ПУСТОГА ХЛЯВА ЗАТЫЧКА. Нікчэмны чалавек. Гета ж н'е чалав'ек, а ат пустога хл'ава затычка. Гудзяняты Іўеўск.
АДСАДЗІЦЬ ВАНТРОБЫ. Змучыць, знерваваць. Мой ад рана йак пайшоў у л'ес, то й ц'ап'ер н'има, кожны рас атсадз'иц' вантробы мн'е, ус'о думайаш, мо што здарылас'а. Крупава Лід.
АДУМАЦЦА Ў СВІНЫЯ ГАЛАСЫ. Позна спахапіцца, позна ўспомніць аб чым-небудзь. Што ты ц'ап'ер крычыш, хто ц'аб'е пачуйа? Адумаўс'а ў с'в'иныйа галасы, кал'и ўс'е раз'йехал'ис'а. Каменка Шчуч.
АЖ ДУХІ ПАДЦЯГНУЛА. Пра адчуванне голаду. Таг' захац'елас'а йес'ц'и мн'е, аж дух'и патц'агнула. Сакольнікі Свісл.
АЖ ДУША Ў ПЯТКІ ЗАЙШЛА. Пра спалох. Йак апынул'ис'а ў л'ес'е ноччу, аж душа ў п'атк'и зайшла. Стараўшчына Шчуч.
АЖ ЗА ВУШАМІ ТРАШЧЫЦЬ. Пра яду з апетытам. Мус'иц', в'ел'м'и смачнайа зац'ирка, бо малы йес'ц' аж за вушам'и трашчыц'. Малыя Эйсманты Бераст.
АЖ ПЫЛ КУРЫЦЬ. Пра шпаркую язду. Йак садз'ицца геты Барыс на кан'а, то аш пыл курыц'. Уша Кар.
741 👁