па йих л'ичуц', кол'к'и кароў'е гот. Каробчыцы Гродз.
ШПАРАГА, ШПАРАГУС ж. Хатняя кветка-мірт. Во йак наша шпарага разраслас'а, треба ў новы вазон'н'ик п'ерасадз'иц'. Каробчыцы Гродз. У маладой вэл'ум быў убрани шпарагусам. Падгай Ашм.
ШПЕНІЦЬ незак. Шчыльна састаўляць, складваць. Треба шп'ен'иц' снапи, бо пойдз'а дошч. Прывалка Гродз.
ШПІЛЁ, ШПІЛЬНІК н. Сухія іголкі хвої. У л'ес'е грабл'и шп'ил'о, то будз'а чым патс'ц'илац' карову. Пескі Маст. У шп'ил'н'аку шмат мурашак, йак гета йаго в'ес'ц'и ў хл'еў на потс'ц'ил. Буйвічы Шчуч.
ШПУГ м. Фуганак для стругання дошак. У м'ан'е йест стары шпуг, ал'е ўжо слабо б'аре дз'ераво, треба добра нагастрыц' л'азо. Мардасы Шчуч.
ШПЭЦІЦЬ незак. Псаваць. Хустка твайа натто збл'акаванайа и шпэц'иц' ус'о адз'ен'а. Мыто Лід.
ШРОНІ мн. Дробныя кавалкі лёду на рацэ. Шрон'и пакрыл'и ус'у раку, хутка л'од ус'о пакрыйа и стан'а на з'им. Сонічы Гродз.
ШТАБЛЯВАЦЬ незак. Складваць у штабель. Цэлы дз'ен' штабл'авал'и торп на балоц'е, в'ел'м'и пыл л'ац'иц' у вочы. Аньмінава Навагр.
ШТАБНОЎКА ж. Фуфайка. Б'ас штабноўк'и зам'орз бы на гэтак'им марож'е Мураваная Ашмянка Ашм.
ШТАМПЛЯВАЦЬ незак. Ставіць пячатку на правераныя па якасці рэчы. Йак нам треба прадац' м'аса, то н'ас'ем йаго штампл'авац'. Каробчыцы Гродз.
ШТАНКЕТ м. Агародка з тонкіх дошчачак. Ужо з'ац' прыв'оз новых дошак, новы штанк'ет будз'а раб'иц'. Ліхаселыцы Свісл.
ШТО-БАЧАЧЫ, ШТО-ВІДЗЯЧЫ, ШТО-КОЛЬВЕК займ. Што-небудзь. Ман'а майа наз'б'ирайа што-бачачы ў кошык и дас'ц' с'в'ин'ам. Асіпаўцы Вор. Йак увайшла ў хату, брала што-в'идз'ачы. Забалаць Вор. Падб'еж, Вол'ачка, дахаты, прын'ас'и нам што-кол'в'ек папалуднавац'. Бабіна Гродз.
ШТОРОЧНЕ прысл. Кожны год. Шторочн'е м'ан'е выкл'икайуц'
76 👁