Старонка 554
◀ / 674 ▶
з л'есу шакал'оў на патпал. Пераганцы Вор. ШАКЕЙДА м. і ж. груб. Балбатун. С'ц'ихн'и, шак'ейда ты, н'и дайе л'удз'ам пагаварыц'. Руда Яварская Дзятл. ШАКІ мн. Кусты. Ун' за тым'и шакам'и будз'а л'асок, тудойу и пойдз'ац'а на станцыйу. Біцеўцы Шчуч. ШАЛАМЫ мн. Званкі. Даўн'ей на в'ас'ел'л'е запрагал'и кон'и с шаламам'и, а ц'ап'ер ус'е на такс'и йедуц'. Загор'е Кар. ШАЛАПАВАТЫ, ШАЛАПЛІВЫ прым. Някемлівы чалавек. Шалапаваты ты чалавек, н'и с к'им н'а ўм'ейаш паладз'иц'. Заберазь Іўеўск. Чаму ты так'и шалапл'ивы, треба ж гл'адз'ец', куды йдз'еш. Хрустава Свісл. ШАЛАПОК м. Нячулы, чэрствы чалавек. Геты шалапок н'ичога н'а мог дапамагчы мн'е. Кайшоўка Кар. ШАЛАСТУН м. Званок на шыі жывёлы. Сваты прыйажджал'и даўн'ей на кон'ах с шаластунам'и. Лагады Шчуч. ШАЛАСТУНЧЫК м. Бразголка, цацка. Треба куп'иц' шаластунчык, каб Вол'ачка н'и плакала, каб забаўл'алас'а. Ваверка Лід. ШАЛАХАНАВАТЫ прым. Жартоўны. Йак'и шалаханаваты ў Ман'и мужык, ус'о жартуйа, здайс'а, н'и плах'и хлоп'ац. Некрашы Іўеўск. ШАЛАХТАЙ м. Распуснік. Геты шалахтай сваю жонку к'инуў з дз'еп'м'и, пайшоў да сус'етк'и. Нізяны Ваўк. ШАЛАШ м. Дрывотня. Прын'ас'и, дачушка, дроў с шалаша. Вайневічы Дзятл. Яма для захавання бульбы. Поўны шалаш картофл'и насыпал'и геты гот. Прывалка Гродз. ШАЛДАБАН м. Вір, глыбокае месца. Н'и хадз'и ты пад геты шалдабан, а то утоп'ис'с'а. Пескаўцы Лід. ШАЛЁПА ж. Вязкі снег. На дваре такайа шал'опа, што н'а можна прайс'ц'и. Сіманы Лід. ШАЛЁСТАЦЬ незак. Падаць з шумам. Йек'и дошч шал'остайа, шал'ошча моцны в'ец'ар. Водла Бераст. ШАЛЁСТКІ прым. Шумлівы, шапатлівы. Л'исты шал'остк'ийа пад нагам'и, ужо вос'ан'у пац'агайа. Міцкавічы Смарг. ШАЛНА ж. Іней. На дваре шална, што вачей н'и адв'ес'ц'и,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 674 ▶