Старонка 549
◀ / 674 ▶
падарункі. Мой сын на в'ас'ел'л'е б'аре п'ац' чашн'икаў, чашн'ик'и в'иншуйуц' маладых и ўс'их в'ас'ел'н'икаў. Кракотка Слон. ЧАШЧЫК м. Густы асінавы лес. Пайду зараз у чашн'ик, нарву л'ис'ц'а, трэба падаслац' карав'е. Нязнамава Навагр. ЧАЯННЫ прым. Доўгачаканы. Самы чайанны гос'ц' да нас прыйехаў, вос' радас'ц'. Міхайлы Свісл. ЧАЯНЯ н. Дзіцянё чайкі. У нас на С'в'иц'аз'и чайк'и л'етайуц', и малыйа чайан'аты добра рыбу лапайуц'. Нягневічы Навагр. ЧВАРТАК м. Чацвер. Чвартакам пайедуц' бац'к'и на к'ирмаш, а мы ў чвартак пайедз'ам да майе мамы. Чуркі Ашм. ЧВАРЫЦЬ незак. Выдумляць, забаўляцца размовай. Йас' йак стан'а чварыц', то аж за жываты б'ар'емс'а. Любары Лід. ЧВЭРА м. і ж. зневаж. Гаварун. Будз'а таб'е чвэрыц', старайа ты чвэра, чвэрыц' такойа, што гатко слухац'. Варонча Кар. ЧЛЕШКІ мн. Суткі. Целыйа чл'ешк'и выстайаў на нагах, карову п'илнаваў, пав'инна ац'ал'иц'а. Куляшы Шчуч. ЧЛУНАК м. Сустаў. Члунак мн'е бал'иц' на наз'е. Біскупцы Лід. ЧМАРЫ прым. Цёмна-гняды. У йих чмары кон' быў, а ў нас с'ивы. Купіск Навагр. ЧМЫР м. Дым, чад. Што гэта, поўна хата чмыру найшло, ат чмыру н'ел'га дыхац'. Прэціма Шчуч. ЧОЛАН м. Лодка, човен. Н'е садз'ис'а хац'а ў гэты чолан, бо дз'уравы. Кемелішкі Астр. ЧОЛГА ж. Танк. Шмат чолгаў тут было ў вайну, па пол'и йак ишл'и чолг'и, аж дрыжэла з'амл'а. Нагародавічы Дзятл. ЧОМХАЦЦА незак. Чухацца. Што ты чомхайас'с'а, йак брудная с'в'ин'н'а. Дакудава Лід. ЧОМХАЦЬ незак. Чухаць, драпаць. Сабака чомхайа за вухам, н'ийак н'е ац'ареб'иц'а ад мух. Каспянева Шчуч. ЧОН м. Вялікая бочка для вырабу скур. Н'екал'и ў сус'еда ў хац'е стайаў в'ал'ик'и чон, скуры выраблаў тады сус'ед наш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 674 ▶