ЦУБ м. Балея. Цуб поўны вады, нап'акло са стрех'и. Стукалы Маст.
ЦУБАНІЦЬ, ЦУБРЫЦЬ, ЦУМБЭРЫЦЬ, ЦЫМБОЛІЦЬ незак. Ліцца, цячы. Ужо цубан'иц' геты дождж зранку да в'ечара. Грабяні Гродз. Дошч цубрыц', цубрыц' вада са стрех. Каланта! Ваўк. Так'и дошч зранку цумберыў, што н'е было йак выйсц'и с хаты. Міцкавічы Смарг. Дошч цымбол'иц' ув'ес' дз'ен', н'ама работы ў пол'и. Далекія Лід.
ЦУГАЦЬ незак. Хадзіць, шукаючы чагосьці. Доўго старайа цугала па гары, н'екаго з'ел'йа шукала. Таншчына Смарг.
ЦУНДАЦЬ незак. зневаж. Хадзіць без справы. Чаго ты цундайаш тут, схадз'ила б да бабы ды памалга б раб'иц' што. Вугальнікі Шчуч.
ЦУПАЦЦА незак. Гойдацца. Дз'ец'и пайшл'и цупацца на гойданцы. Зачэпічы Дзятл.
ЦУРАЙ м. Ручай, паток. Цурай на дваре, ран'ицай дошч цурайом л'иў. Градаўшчына Астр.
ЦУРАЧКА ж. Крышачка, кавалачак. З ран'ицы н'иводнай цурачк'и н'е было ў роц'е, ужо пайел'и йак скончыл'и палоц'. Данюшава Смарг.
ЦУРКА ж. Стужка. Н'ав'естка шаўкову хустку парвала на цурк'и дачце, запл'ала у косы. Уша Кар.
ЦУРКАЦЬ незак. Даіць карову. Прыйшл'и кароўк'и, пайду цуркац', таб'е малачка прын'асу. Трабы Іўеўск.
ЦУРКІ мн. Сцяблы ад пер'я птушак. Падрала п'ерйа ў насынку, а цурк'и павык'идала. Гнесічы Навагр.
ЦУРУБАЛЛЕ н. Сцяблы. Йак маладыйа бурак'е, то цурубал'л'е крышым и варым саб'е, а л'исты аддайом с'в'ин'ам. Каробчыцы Гродз.
ЦУХЛІЦЬ незак. Чысціць, вымятаць. Цэлы дз'ен' цухл'у и цухл'у падлогу ў канторы, а ўс'о адно брудна. Навасады Вор.
ЦУХЦОЛІЦЬ незак. груб. Прагна есці. Ус'е пайшл'и раб'иц', а сама гаспадын'а с'адз'иц' и цухцол'иц' сала. Цярэшкі Ваўк.
ЦЫБ'Ё, ЦЫБУР'Ё н. Бацвінне. Геты год на буракох добрайе
77 👁