с'иц', а то вокны голыйа хл'ап'ейуц'. Камяны Шчуч.
ХЛЯПАСТАЦЦА незак. груб. Смяяцца, рагатаць. Во, гл'адз'и, брыгадз'ир, с'адз'ац' тут, хл'ап'ешчуцца, а работа йашче н'е зробл'ена. Раганічы Шчуч.
ХМЯЛЮН м. Мядовая настойка. Хм'ал'ун у нас пійуц' па лыжцы ў дз'ен' ад розных хвароб. Урпішкі Іўеўск.
ХНІПАЦЬ, ХНІПУРЫЦЬ незак. неадабр. Плакаць. Н'а трэба хн'ипац', йак малому дз'иц'ац'и, ужо н'а в'ерн'аш мац'и. Н'е чапай ты малога, а то зараз будз'а хн'ипац'. Лаўна Маст. Чаго ты хн'ипурыш целы дз'ен', идз'и, малачка л'епш дам, пап'и. Гута Дзятл.
ХОНІХА, ХОХМА ж. Неахайніца. Йаго жонка такайа хон'иха, на йой сук'енка чорнайа, йак с'в'атайа з'амл'а. Цярэшкі Ваўк. Йанул'иха ў нашай в'осцы адна такайа хохма. Прудзяны Шчуч.
ХОРАШАНЬКА прысл. Вельмі прыгожа. От хорашан'ка прыбралас'а дачушка, аж л'уба пагл'адз'еп'. Урпішкі Іўеўск.
ХОЎСТ м. Саматканае палатно. У нашай бабул'и йос'ц' йашче в'ал'ик'и скрутак хоўсту. Даўгялы Вор.
ХОХЛІК м. Тхор. Хохл'ик так'и ўредн'ы, ус'их курей у нас п'ерадушыў. Каробчыцы Гродз.
ХОХЛІК м. Верабей. Изноў хохл'ик'и прыл'ац'ел'и, у куран'ат з'ерн'а пакл'уйуц'. Масты Маст.
ХОХМАТНА прысл. Смешна. Йак пагл'аджу на йаго, мн'е станов'ицца хохматно, так'и йон хл'упаваты. Валосаўка Навагр.
ХРАБУСТ м. Балотная трава, хробуст. Ваз'м'и кашел' и пайдз'и нарв'и с'в'ин'ам храбусту. Задворанцы Свісл.
ХРАПАТЫ прым. Які з вялікімі ноздрамі. Вой йак'и ты храпаты, ус'ей пал'ац твой л'ез'а ў храпу. Рахавец Навагр.
ХРАПАЧ м. Смаржок. У л'ес'е ўжо йос'ц' храпаче, йих трэба ўм'ец' з'бирац'. Сухмяні Гродз.
ХРАПЧЭ мн. Грузды. Храпче файныйа грыбы, можна з'м'ан'ац' на м'аса. Каробчыцы Гродз.
ХРАСЦІЦЬ незак. Прарошчваць агароднае насенне. У нас заўс'оды храс'ц'ац' гурк'е и бурак'е, натошчвайуц' гурк'е ў мала-
75 👁