Старонка 529
◀ / 674 ▶
кожны раз йак треба йс'ц'и на бурак'и? Загор'е Кар. ХІНОВЫ прым. Модны. Хлоп'ац х'иновы, х'инова ўб'ирайаша, п'ичога н'е скажаш, ган'бы н'е майа. Пашавічы Маст. ХІРА ж. Хвароба. Так гета х'ира м'ан'е мучыц', галава бал'иц', и л'ек'и н'е памагайуц'. Старчаняты Іўеўск. ХІРНЯ ж. Хлеў. Пачакай, заган'у кон'ай у х'ирн'у и прыду. Пацавічы Маст. ХІРЫ прым. Хворы, нездаровы. Наша Л'ена ўв'ес' час х'ирайа, йаг бац'ка, той ус'о жыц'ц'о так'и х'иры. Янавічы Навагр. ХІТАЦЬ незак. Ківаць, матаць. Чаго ты х'итайаш галавойу? Ц'и н'е забал'ела, ц'и мо прадула. Бобрава Ваўк. ХІТНУЦЬ зак. Махнуць, кіўнуць. Йак йа х'итну рукойу, то б'ажы за нам'и, значыц', н'икога н'има. Залессе Смарг. ХЛАПОТНЕ прысл. Клапатліва, напружана. Прыйехаў сын з жонкай и дз'ец'м'и, так хлапотн'е ўс'о л'ето, хутчей бы п'еражыц' геты час. Сіняўшчына Іўеўск. ХЛЕБНІКІ мн. Госці, запрошаныя на вяселле. Ужо хл'ебн'ик'и ўс'е прыйехал'и, частавал'ис'а, а ц'ап'ер робац' хто што. Крышылоўшчына Кар. ХЛЕБНІЧАК м. Пестунок. Мой брат йашче малы, хл'ебн'ичкам гадуйаша ў свайим гн'аз'дз'е. Ханявічы Свісл. ХЛЁБА, ХЛЯПА, ХЛІПАНКА ж. Макрата, слякаць. Куды ты пайедз'аш такойу хл'обайу, заўтра пайедз'аш. Геруцева Свісл. Хл'апа на вул'ицы, мокры с'н'ех, страх выйс'ц'и. Крычнікі Іўеўск. Н'а выходз' на двор, такайа хл'опанка, грас' па кал'ена. Лелюкі Іўеўск. ХЛЁПАНІСТЫ прым. Гразкі, размоклы. Треба вым'ас'ц'иц' кам'ен'ам падворак, бо йон так'и хл'опан'исты, ус'ей кал у хату прынос'ац'. Урцішкі Іўеўск. ХЛЁСТКА прысл. перан. Лёгка, хутка. Хл'остка мы п'ерал'ац'ел'и праз роў, и н'ихто нам н'и сустреўс'а ў л'ес'е. Камянчане Іўеўск. ХЛЁСТКІ прым. Спрытны, удалы. Дз'еўчына Панаса, што на Пан'амон'и працуйа дайаркай, натта хл'осткайа ў рабоц'е. Дубатоўка Смарг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 674 ▶