УСТЫДАЦЦА незак. Саромецца. Ваш хлопчык ўстыдайацца м'ан'е. Сапоцкін Гродз.
УСТЫДЛІВЫ прым. Сарамлівы. Йих м'еншайа дз'еўчына такайа ўстыдл'ивайа, учора йайе бачыў, файнайа дз'еўчына. Ваўкавічы Шчуч.
УСТЫРКНУЦЬ зак. Хутка надзець. Устыркн'и хутчей в'атроўк'и и б'ажы да бабы, хай да нас идз'е. Мір Кар.
УСУЛЯРЫЦЬ, УСЦІХАМІРЫЦЬ зак. Іран. Супакоіць. Дз'еци, ц'ишей вы, зараз йа вас хутка ўсул'ару, н'и будз'ац'а на галовах хадз'иц'. Міхалкі Свісл. Л'а, йак разышоўс'а наш малы, ан'ийак йаго н'е ўс'ц'ихам'ирыц'. Дубатоўка Смарг.
УСЦЁПКА ж. Каморка. Треба нашу ус'ц'опку ац'апл'иц' на з'иму, а то картопл'а пам'ерз'н'а. Шчанец Шчуч.
УСЫТНЕЦЬ зак. Паправіцца, патаўсцець. Пад з'иму, йак баране ўсытн'еюц', йих режуц', усытн'еўшы баран майа шмат тлушчу. Вялікая Кракотка Слон.
УСЭНТАРЫЦЬ зак. Упарадкаваць, скласці. В'ечарам усентарым с'ена, прыв'аз'ем дахаты. Эйгерды Іўеўск. Йаблык'и ўсентарыла ў бочку и замачыла. Дакудава І Лід.
УСЮДАМА прысл. Навокал, усюды. Мух'и кусушчыйа, ус'удама з в'асны гетага пашкуства хапайа. Лаўрышавічы Свісл.
УСЮСЕНЬКІ займ. Увесь чыста. Йа ўс'ус'енк'и змок на даждже. Каробчыцы Гродз.
УСЯГДЫ прысл. Заўсёды. Ус'агды мн'е сын прывоз'иц' гас'ц'инца з горада. Бугляны Смарг.
УСЯКУТНІ займ. Усякі. Да нас у магаз'ин прыв'ез'л'и ўс'акутн'их цук'ерак. Пескаўцы Лід.
УТАЛІЦЬ, УТАЛЯВАЦЬ зак. Задаволіць. Ну, нарешц'е йа ц'аб'е ўтал'иў, куп'иў таб'е новыйа боты. Сімакава Кар. Йа йой дайу и дайу свайе грошы, и ўс'о йак у пустуйу бочку, н'ийак н'е ўтал'уйу. Лозкі Дзятл.
УТАЛОПІЦЦА зак. груб. Угледзецца. Чаго ты ўталоп'иўс'а ў м'ан'е, н'е пазнаў ц'и што? Уша Кар.
УТАЛОПНЫ прым. Задуменны, засяроджаны. З'ац' у нас так'и
75 👁