ўжо прышла. Клюшчаны Астр.
УДВОЯЧЫ прысл. Удвая. Работу сваю мы п'еравыканал'и ўдвойачы. Чуркі Ашм.
УДЗВІЁХ прысл. Удзвюх. Йаны ўдз'в'ийох с' с'астрой роб'ап' на ф'ерм'е. Міхнічы Смарг.
УДЗЕСЯЦЁРА прысл. У дзесяць разоў. Можна было ўдз'ес'ап'ора бол'ш зраб'иц' за геты час, йак вы зраб'ил'и. Камянчане Іўеўск.
УДЗЮБАЦЦА зак. Іран. Закахацца. Наш Вал'ера ўдз'убаўс'а ў вашу Л'ену, што жыц' н'а можа. Цянюкаўшчына Іўеўск.
2. Памыліцца, прыняць аднаго чалавека за другога. Удз'убалас'а ў адну бабу, думала, што гета ты на рынку была. Дакудава Лід.
УДНЕЦЦА, УДНЕЦЬ, УДНІЦЦА зак. Настаць сярэдзіне дня. Йак удн'елас'а, выйахал'и ў пол'а, зранку быў мароз, а потым удн'елас'а и стала ц'опла. Шылавічы Слон. Пойдз'ам па грыбы, йак добра ўдн'ейа, бо зранку халаднавата. Валеўка Навагр. Чаго вам заўтра рана ўставац', йак удн'иша добра, тады и пас'н'едайап'а. Лелюкі Іўеўск.
УДОЛЕ прысл. Унізе. Чыйа бул'ба расла ўдол'е, дык павымакла. Мураваная Ашмянка Ашм.
УДОМА прысл. Дома. Ваш тата ўдома? — Мама ўдома, а таты н'ама. Гудзевічы Маст.
УДОСВІТКУ прысл. На світанні. Дз'ец'и пойдуц' па грыбы, то ўстал'и ўдос'в'итку. Азяраны Дзятл.
УДОТ м. абразл. Не кемлівы чалавек. Б'ада мн'е з гетым майим удотам, ц'и йон што л'уцко зроб'иц'? Бердаўка Навагр.
УДОТЫК прысл. Упрытык, побач. У старой в'осцы даўн'ей хаты будавал'и ўдотык адна з другой, а ц'ап'ер усадз'бы пры хатах з'ал'ик'ийа, прастору шмат. Прывалка Гродз.
УДОЎЖКІ прысл. Уздоўж. Удоўшк'и дарог'и пас'ейал'и жыта. Цянюкаўшчына Іўеўск.
УДРАЧЫЦЬ зак. Удражніць, развярэдзіць. Удрачыў рану, ц'ап'ер бал'иц', н'е треба было раз'в'азвац'. Бершты Шчуч.
УДРЭЗАЧКІ прысл. Ушчэнт, на кавалачкі. Нал'ила малому малака, каб зан'ос дахаты, ал'е ж ручк'и слабыйа йашче, н'а
79 👁